• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.04.2022 | Грамадства

Беларусы з’язджаюць. Як адаб’ецца на краіне самая масавая эміграцыя ў гісторыі?

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 94 тысячы чалавек, піша «Новы Час». Гэта афіцыйныя лічбы, якія нядаўна агучыў Нацыянальны статыстычны камітэт. Колькі ў іх так званага натуральнага змяншэння колькасці людзей, не паведамляецца, бо статыстыка смяротнасці ад каронавіруса ад нейкае пары стала ледзьве не дзяржаўнай таямніцай. Але што тлусты мінус дае іншы чыннік, сумневаў няма. Гэты чыннік — эміграцыя з краіны, якая відавочна мае буйны маштаб і масавы характар.


79.jpg

Адзначым, што гэтыя 94 тысячы — даваенная статыстыка. Пасля 24 лютага, калі Расія напала на Украіну, беларусы паехалі прэч з радзімы з новымі сіламі. Гэта назвалі другой хваляй эміграцыі, хаця пра сканчэнне хвалі першай абвестак не было.

Першая хваля

Трыгерам да першага патоку эмігрантаў сталі прэзідэнцкія выбары 2020-га — і, вядома, усё, чым суправаджалася тая электаральная кампанія. Затрыманні, гвалт, рэпрэсіі, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Беларусаў добра і спачувальна сустракалі за мяжой — у Польшчы, краінах Балтыі, Грузіі і, канешне, ва Украіне, дзе яшчэ панаваў мір.

Колькі ў выніку з’ехала, невядома, бо любыя падлікі пакутуюць ад адсутнасці методык вымярэння. Літва паведамляла пра колькасць выданых беларусам нацыянальных віз. Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда называў колькасць шэнгенаў, якія атрымалі нашы суайчыннікі. Ва Украіне агучвалі даныя аб перасячэннях мяжы беларускімі вандроўнікамі.

І ўсе гэтыя лічбы былі ўмоўнымі, бо як улічыць тых, хто меў візу, хто фармальна з’ехаў па працы, хто кіраваўся праз Расію, альбо ў саму Расію. Хто ўрэшце перайшоў мяжу нелегальным чынам, літаральна па лясах і балотах, як тыя дзве сталыя жанчыны з фільма Юрыя Дудзя.

У той папулярнай (колькасць праглядаў каля 10 мільёнаў) дакументалцы, дарэчы, таксама гучалі маштабы першай хвалі беларускай эміграцыі. Паводле ўскосных падлікаў, атрымалася недзе 200 тысяч чалавек. Уражвае? Так, але зусім не падаецца навуковай фантастыкай.

Дзяржава не лічылася з чалавечым капіталам і часта сама выштурхвала людзей за мяжу. Звальняючы медыкаў — і медыкі з’язджалі. Рэпрэсуючы айцішнікаў — і айцішнікі з’язджалі. Кашмарачы бізнес — і бізнес з’язджаў.

І толькі нашмат пазней, калі бумеранг вярнуўся дэфіцытам спецыялістаў і іншымі наступствамі, недзе наверсе нібыта зразумелі, што ў чыстак неблаганадзейных ёсць і адваротны бок. І, кажуць, дзе-нідзе звольненым лекарам нават прапанавалі вярнуцца на працу. Але было ўжо позна.

Проста зафіксуем: калі 200 тысяч эмігрантаў блізкія да рэчаіснасці, то, па сутнасці, краіна за нейкі год страціла буйны горад кшталту Бабруйска альбо Баранавіч.

Другая хваля

Наступны імпульс эміграцыі дала вайна. Прачнуўшыся ранкам 24 лютага, беларусы паглядзелі навіны, жахнуліся ад кадраў палаючых украінскіх гарадоў, паслухалі ваяўнічую прамову Пуціна пра крыжовы паход супраць украінскіх нацыстаў і наркаманаў... Потым даведаліся пра ракеты, якія ляцяць у бок Кіева з тэрыторыі Беларусі, пра сваю ролю саюзнікаў... І перспектыва патрапіць пад мабілізацыю на вайну ў рамках інтэрнацыянальнага доўгу аніяк беларусаў не ўзрадавала.

Мабілізацыі, на шчасце, не адбылося, дый наогул Лукашэнка неяк змог ухіліцца ад уводу войскаў ва Украіну. Але ж ён страціў іншае — сваю шматгадовую мантру пра тое, што над краінай мірнае неба, пра спрадвечнае наша «абы не было вайны».

Цяжка назваць неба мірным, калі праз яго гойсаюць расійскія самалёты. Цяжка прагнаць думкі пра вайну, калі па беларускіх дарогах курсуюць калоны бронетэхнікі з трыкалорам і літарамі V.

А тут яшчэ і санкцыі падвезлі. Услед за РФ Беларусь пачалі паслядоўна адключаць ад міжнародных эканамічных сетак — пачалі ірваць лагістычныя ланцужкі, скасоўваць экспартныя дамовы, закрываць фінансавыя маршруты... І шмат усяго іншага, чаго апазіцыйныя штабы не маглі дамагчыся паўтара года, а вайна зрабіла данасцю за пару тыдняў.

80.jpg

І беларусы зноў скіраваліся ў бок мяжы. Хтосьці — каб не патрапіць пад вайсковы прызыў, бо дзяржаўным запэўніванням веры няма. Хтосьці — каб працаваць у свабодным свеце, дзе няма ні санкцый, ні іншых рызыкаў. Хтосьці — каб змяніць юрыдычныя адрасы, бо заходнія партнёры пачалі адварочвацца ад контрагентаў з Беларусі.

Маштабы зноў велізарныя. Пра гэта кажуць хаця б кошты на авіяквіткі, якія рэзка павялічыліся. І попыт, бачны па тым, што ўсе рэйсы на бліжэйшыя тыдні забраніраваныя. Падаецца, што зараз лік ідзе таксама на дзясяткі тысяч. Паводле інфармацыі МУС Грузіі, толькі ў гэтую гасцінную краіну з 24 лютага да 16 сакавіка заехалі амаль 16 тысяч беларусаў.

Грузія, канешне, прывабнае месца — з гледзішча цэнаў, бязвізу і лаяльных умоваў знаходжання. Але пры гэтым ніхто не адмяняў усё тых жа Польшчы і краін Балтыі. Дый і іншых месцаў — вунь айцішнікі ўжо абжываюцца ва Узбекістане і Кыргызстане. Хто б мог падумаць яшчэ ўчора...

Міграцыя была і раней

Менавіта так — без літары «э» на пачатку слова. То-бок працоўная міграцыя, паводле якой беларусы актыўна наймаліся за межамі радзімы. Ехалі нашы мужчыны будаўнікамі ў Расію, у той жа РФ уладкоўваліся, карыстаючыся выгодамі так званай Саюзнай дзяржавы. Трэнд апошняга часу — кіроўцы-дальнабойшчыкі, якія аддавалі перавагу краінам ЕС. У асноўным Польшчы, Літве і Латвіі. Працадаўцы хутка ацанілі выканаўчасць і стараннасць беларускіх гастарбайтараў і ахвотна пачалі выдаваць ім працоўныя візы.

81.jpg


Усё гэта прывяло да дэфіцыту дальнабойшчыкаў у Беларусі, пра што некалі пісаў «Анлайнер». Але чалавек шукае, дзе лепей, і гэтую плынь не змагла спыніць нават пандэмія.

Цяпер жа, як вынікае з сітуацыі, гэтыя тэндэнцыі будуць толькі пашырацца. Беларусы з трывогай чакаюць магутнага эканамічнага крызісу і ўжо варушацца, вывучаючы вакансіі кіроўцаў, зваршчыкаў да іншых спецыялістаў на Захадзе. Падцягваючы — хто больш кемлівы — веданне замежнай мовы.

А будаўнікі, што завіхаліся ў Расіі, гледзячы на рэцэсію ў РФ, таксама паглядаюць у бок Еўропы — там таксама патрэбныя працавітыя рукі, а заробкі даюць у еўра. І колькі б на дзяржаўным тэлебачанні не прадракалі хуткі крах сусветных валют і росквіт юаня, наш чалавек тут дакладна не купіцца не танную прапаганду.

Што будзе далей

Па-першае, беларусы працягваюць з’язджаць, і пакуль вы чытаеце гэтыя радкі, шмат хто як раз купляе квіткі ў анлайн-сервісах. Па-другое — і гэта даўно вядома — краіну пакідаюць тыя, хто ў стане ствараць дадатковую вартасць. Ініцыятыўныя, актыўныя, маладыя — людзі, на якіх трымаецца эканоміка. Застаюцца ж бюджэтнікі, пенсіянеры, сілавікі, чынавенства — саслоўі, што кормяцца са сродкаў падаткаплацельшчыкаў.

Па-трэцяе, трэцюю хвалю эміграцыі можа спарадзіць менавіта эканамічны крызіс, ад якога беларусы пабягуць за лепшай доляй у іншыя, больш заможныя, краіны. Наколькі моцна пагоршыцца сітуацыя, наколькі паменшацца заробкі, наколькі цяжка будзе зводзіць канцы — настолькі актыўна і пабягуць. У гэтым сэнсе, улічваючы трывожныя чаканні ў сусветнай эканоміцы (вайна ва Украіне б’е і па ёй), наогул можа адбыцца нешта кшталту вялікага перасялення народаў, выкліканае пошукамі лепшага жыцця.

Адно можна сказаць дакладна: у Беларусь у гэтыя складаныя часы мала хто захоча ехаць. Як, уласна, мала хто ехаў і раней.

82.jpg


Дык што тады ў нас будзе з дэмаграфіяй? У краіне, за мінулы год страціўшай 94 тысячы чалавек. Відавочна, што нічога добрага. Колькасць насельніцтва будзе змяншацца і надалей. Толькі яшчэ больш хуткімі тэмпамі.

Дзе выйсце? Традыцыйна ў такіх выпадках урады краін, дзе назіраецца дэпапуляцыя, звяртаюцца да практык заахвочвання знешніх мігрантаў. У Расіі важную ролю адыгрываюць дворнікі з постсавецкай Азіі, у Германіі ці Францыі — працаўнікі з усходніх рэгіёнаў ЕС, а польскі сантэхнік (прынамсі да брэксіту) стаў папулярным брэндам у Англіі.

І беларускія ўлады нібыта робяць крокі ў гэтым кірунку. Лукашэнка час ад часу падпісвае ўказы ад наданні грамадзянства РБ замежнікам, пераважна ўкраінцам. То, мусіць, гэты кірунак пад гучную хвальбу прапаганды будуць асвойваць і далей. Іншая справа, наколькі перспектыўная такая стратэгія, калі самі беларусы замест Мінска абіраюць Ташкент і Алматы. Выглядае, што не надта, калі толькі не мець на ўвазе папаўненне насельніцтва за кошт далёкіх рэгіёнаў якой-небудзь Афрыкі. Не бачна, што можа прапанаваць перасяленцам беларускі рэжым. Хіба толькі хату з печчу ў вясковай глыбінцы з сезоннай працай у стратным калгасе. Але каму патрэбна гэтая хата?

Фота eadaily.com, livejournal.com, internationalwealth.info, gpk.gov.by 

Іван Кірылаў, «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM