Пошта краіны прапануе ўбачыць «маркі, якія ажылі са свету казак і гісторыі».
Каб «ажывіць» выяву, трэба спампаваць мабільны дадатак AR MARKA BELARUS і навесці камеру тэлефона на марку.
Набыць маркі з дапоўненай рэальнасцю можна ў аддзяленнях паштовай сувязі, у «Паштовым салоне» ў сталічным паштамце або на сайце shop.belpost.by.
Каб зразумець, як працуе тэхналогія дапоўненай рэальнасці, паглядзіце выпуск перадачы «Пра тэхналогіі і не толькі» - «AR - жыццё ў дапоўненай рэальнасці».
У выпуску даведаецеся: якія прыкладанні сацсетак актыўна карыстаюцца AR-тэхнологіяй, у якіх прамысловых сферах задзейнічаная дапоўненая рэальнасць, ці можна з дапамогай AR зрабіць рамонт у пакоі або падабраць туды мэблю, якім чынам прыкладанні дапоўненай рэальнасці могуць быць карысныя аматарам футбола на стадыёне?