У Музеі Вольнай Беларусі пакажуць 19 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды

27.02.2026 Мастацтва

28 лютага ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё выставы «Беларусь Напалеона Орды». Наведнікаў чакаюць 19 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды з калекцыі MALDZIS, прысвечаных беларускім краявідам і помнікам дойлідства.

Orda-01.jpgФота Аліны Мазавец, maldzis.world

Гэта замкі, касцёлы, сядзібы, якія Напалеон Орда паспеў зафіксаваць раней, чым іх змянілі ці знішчылі войны і час. Гэта Нясвіж і Мір, Крэва і Наваградак, Ліда, Камянец, Гомель — амаль два дзясяткі гарадоў, мястэчак і вёсак той Беларусі, якой ужо няма, але якую можна ўбачыць.

Літаграфіі былі створаныя ў Варшаве Алаізам Місуровічам у майстэрні Максімільяна Фаянса ў 1870-ыя гады паводле малюнкаў Напалеона Орды і з ягонымі арыгінальнымі подпісамі.

Літаграфіі былі надрукаваныя ў альбоме гістарычных відаў Рэчы Паспалітай («Album Widokόw Historycznych Polski poświęcony Rodakom zrysowany z natury przez Napoleona Ordę»). Выданне альбома фінансаваў сам Напалеон Орда.

Orda-03.jpg
Фота Аліны Мазавец, maldzis.world

У дзень адкрыцця экскурсію па выставе правядзе мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі.

Выстава працягнецца да 8 сакавіка.