Раніца 24 лютага для Сяргея Лаеўскага, дырэктара Чарнігаўскага абласнога гістарычнага музея імя Васіля Тарноўскага, пачалася з выбухаў. Ён прыйшоў на працу, каб разам з калегімі ратаваць калекцыю ад вайны. Упершыню начаваў дома 9 красавіка. Больш за 40 дзён Чарнігаў быў у аблозе, пад пастаяннымі абстрэламі расейцаў. У гэты час музей таксама даваў прытулак мясцовым жыхарам, якія пераседжвалі паветраныя атакі ў яго падвале. У красавіку ўкраінскія вайскоўцы адбілі расейскі наступ на Чарнігаўскім напрамку, і ў горадзе аднаўляеццца нармальнае жыццё.
Супрацоўнікі разбіралі выставу кожны дзень аблогі, пад абстрэламі ды выбухамі. Ужо тады стала зразумела, што пасля перамогі музей кардынальна зменіцца. Сяргей Лаеўскі, які працуе ў музеі з 1985 года, а з 1999 года — дырэктарам, прагне адысці ад храналагічнага ўзнаўлення гісторыі Украіны і Чарнігаўшчыны. У музеі захоўваецца ўнікальная калекцыя старажытнасцяў Васіля Тарноўскага, якую, на думку дырэктара, трэба паказваць па калекцыйным і тэматычным прынцыпе. Сяргей Лаеўскі распавёў, як ратавалі гэтыя скарбы.
Пра імавернасць вайны гаварылі з лістапада 2021 года. Наколькі нечаканым для вас быў яе пачатак? Ці рабілі вы крокі на апярэджанне?
Вярнуся ў 2014 год. Калі пачалася руска-ўкраінская вайна, стала зразумела, што музейныя каштоўнасці на полі бітвы — гэта велізарная пагроза для культурнай спадчыны. Узніклі пытанні, звязаныя з эвакуацыяй і перамяшчэннем музейных каштоўнасцяў ва ўмовах баявых дзеянняў. Як і пераважная большасць музеяў, мы мелі інструкцыі, распрацаваныя дзесьці ў 1970-я гады. У адпаведнасці з імі павінен быць складзены спіс музейных прадметаў першай групы — для безумоўнай эвакуацыі, другой групы — для эвакуацыі па магчымасці. Астатняе трэба схаваць на месца. Мы склалі гэтыя спісы, падлічылі, колькі матэрыялаў нам патрэбна, каб упакаваць прадметы. Для гэтага ўдалося набыць кардонныя скрынкі і пузырчатую плёнку. Як апынулася, апошняга амаль дастаткова.
Падчас блакады Чарнігава Сяргей Лаеўскі паведамляў пра сітуацыю ў музеі ў сацыяльных сетках і гэтыя пасты часта дапаўняў сэлфі
І ў 2014, і ў 2015 і ў 2018 гадах мы падымалі пытанне, куды і як можна эвакуяваць нашы калекцыі. Павінна быць вызначана месца, якое мы аглядзім загадзя, павінна быць вызначана, дзе і колькі мы возьмем транспарту, хто будзе суправаджаць і ахоўваць прадметы і г.д. Ні на адно пытанне адказу мы не атрымалі.
Стала відавочным, што можам спадзявацца толькі на ўласныя сілы. Мы распрацавалі інструкцыі для персаналу. У іх распісалі, якія групы што мусяць рабіць падчас дэмантажу экспазіцыі. Але зноў жа пытанне: калі пачнецца вайна, ці можам мы разлічваць на тое, што супрацоўнікі музея збяруцца цалкам ды выканаюць гэтыя дзеянні? Наш досвед быў выключна тэарэтычным і грунтаваўся на падзеях 1941 года, калі вайна кацілася да Чарнігава адносна доўга, а самыя каштоўныя прадметы паспелі запакаваць і эвакуіявалі.
Амаль за месяц да пачатку поўнамаштабнай вайны я спытаў Міністэрства культуры, ці трэба штосьці рабіць для магчымай эвакуацыі. Адказу не было. Настойліва ўздымаў гэтае пытанне ў абласным дэпартаменце культуры. Збіраліся нарады, але не магу сказаць, што яны былі надта прадуктыўнымі. Унутрана, у калектыве музея, такія нашы запыты рабілі нас хоць крыху падрыхтаванымі.
Так у гады вайны выглядае Чарнігаўскі абласны гістарычны музей імя Васіля Тарноўскага. Фота Сяргея Лаеўскага
Падзеі 24 лютага сталі поўнай нечаканасцю. Што б ні казалі пра магчымасць вайны, нельга быць гатовым да таго, што раніца пачнецца з выбухаў. Амаль 90% калектыву выйшлі на працу. Над горадам гучалі сірэны паветранай трывогі. Але супрацоўнікі ведалі, што рабіць, і дзейнічалі ў перапынках паміж сірэнамі. У нас былі спісы прадметаў, мы ведалі, дзе яны ў экспазіцыі і дзе іх трэба пакласці ў фондасховішчах. Таму ўсе яны былі знятыя, апісаныя, запакаваныя і змешчаныя там, дзе, на наш погляд, былі больш-менш абаронены ад «чагосьці». Але мы нават не ведалі, ад чаго.
Таксама дзейнічалі супрацоўнікі нашага філіяла — Вайскова-гістарычнага музея. Ім было значна складаней, бо яны знаходзяцца ў месцы, дужа небяспечным з пункту гледжання баявых дзеянняў. Там мы змаглі папрацаваць паўдня, дэмантавалі толькі ключавыя экспанаты. У іншым нашым філіяле, у «Маёнтку роду Лызогубаў» у Седневе, няма экспанатаў асноўнага фонду. У музейна-мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Лісаград» было больш-менш спакойна.
Якія вынікі блакады Чарнігава для музея? Якія страты?
Мы склалі свае спісы, але пакуль яны не зафіксаваныя ніводным актам, без фінансавых разлікаў. Філіял «Лісаград» захавалася цалкам, бо не было ні акупантаў, ні баёў. У «Сядзібе сям’і Лызагубаў» ёсць пашкоджанні вокнаў, агароджы, дрэў парку. Але ўсе будынкі і помнікі цэлыя. Вайскова-гістарычны музей пацярпеў, так бы мовіць, сярэдне. У будынку вокны 3 на 5 метраў уздоўж усяго першага паверха, крыху меншыя ў кабінетах на другім паверсе. Часта гэта шкло амаль у сантыметр таўшчынёй, падвойнае, у жалезных рамах. Вокны выляцелі ўсярэдзіну і навонкі.
Так ад расійскага агрэсара пацярпеў вайскова-гістарычны музей. Фота Сяргея Лаеўскага
Будынак з гістарычнай экспазіцыяй — гэта помнік архітэктуры нацыянальна значэння. Гэта колішні губернатарскі дом, пабудаваны ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя. Будынак пашкоджаны не моцна, абломкі ад выбуху міны часткова пашкодзілі фасад, выбітыя вокны ў некалькіх залах на другім і трэцім паверхах. Адзін абломак заляцеў у вестыбюль, дзе сядзіць ахова. На шчасце, ён ударыўся аб металічную частку вітража і не трапіў унутр будынка. Ні адзін экспанат не быў пашкоджаны.
Прабоіны ў будынку з гістарычнай экспазіцыяй мы адразу закрылі. Сітуацыя з вайскова-гістарычным музеем больш складаная, але мы паехалі туды на наступны дзень. Працавалі пад абстрэламі, на якія тады ўжо мала зважалі, прывыклі. Максімальна дэмантавалі калекцыю — тое, што можа быць пашкоджана. У гістарычным музеі за ўсю аблогу мы дэмантавалі каля 90% калекцыі.
Адна з залаў Чарнігаўскага абласнога гістарычнага музея пасля дэмантажу экспанатаў. Фота Сяргея Лаеўскага
То бок вы працавалі падчас паветраных трывог і абстрэлаў?
Так. Першыя дні ў нас яшчэ гучалі вулічныя сірэны. Затым сірэны гучалі ў мабільных дадатках. Але калі няма інтэрнэту, мабільны дадатак не працуе, і ты не ведаеш, што адбываецца.
Чарнігаў бамбілі ўдзень толькі ў першыя тыдні. Калі над горадам было збіта некалькі варожых самалётаў, бамбардзіроўкі, у асноўным, адбываліся ўначы. А ўдзень ішлі абстрэлы з усіх відаў артылерыі, танкаў, мінамётаў, «Градаў» ды «Ураганаў» (рэактыўныя сістэмы залпавага агню. — Аўт.). Мы чулі гэтыя выбухі, але калі ты заняты працаю, чымсьці аднастайным, то пераключаешся і ўспрымаеш гэтыя гукі, як шум за кадрам. З нашымі супрацоўнікамі ўсё ў парадку.
Ці праўда, што падчас вайны музей даваў прытулак мясцовым жыхарам? Як гэта адбывалася?
Памяшканне музея не абсталявана бамбасховішчам. Зрабіць нешта падобнае тут немагчыма, бо гэта помнік архітэктуры нацыянальнага значэння, цвік у сценку нельга забіць без дазволу Міністэрства культуры. Гістарычна будынак мае велізарны падвал. Сцены музея каля метра ўшыркі. Падчас нямецка-савецкай вайны ў будынак трапіла некалькі бомбаў, усе перакрыцці былі разбураныя, часткова і падвалы. Частку з іх засыпала, частка ацалела, яны маюць цагляныя скляпенні і моцныя перакрыцці. У гэтых памяшканнях ёсць два ярусы, глыбінёй два і чатыры метры. Раней там была кацельня.
У першы дзень вайны частка калектыву спусцілася ў тыя падвалы. Увечары музей атрымаў узмацненне аховаы, і паліцэйскі прывёў з сабой сям’ю — цяжарную жонку з маленькай дачкой. Прыйшлі людзі, якія апынуліся побач з музеем і якія жылі ў асабліва небяспечных раёнах горада. Так з’явілася наша сховішча. У першую ноч нас было каля дзесяці: мы з жонкаю, калегі. Раніцай пачалі парадчыць гэтае сховішча: пазносілі банкеты, драўляныя шчыты — як ложкі. Пазней прыносілі і матрацы. Пашырылі гэтыя плошчы. У гэтым падвале ў дні аблогі хавалася да 30 чалавек. Хтосьці сыходзіў, хтосьці прыходзіў. Адмовіў толькі адзін раз.
Сяргей Лаеўскі разам з насельнікамі музейнага сховішча. З архіва Сяргея Лаеўскага
Хто дапамагаў вам абараняць музей, акрамя супрацоўнікаў?
У музеі 24 на 7 было шэсць супрацоўнікаў. Нам дапамаглі два валанцёры. Гараджан, якія ў нас хаваліся, у экспазіцыю не запускалі. Мы выпрацаваўся свой рытм. Хтосьці выходзіў у горад, выстойваў чэргі ў магазінах, купляў прадукты. Хтосьці выязджаў на пошукі вады. Недзе на трэці дзень знікла ацяпленне, перыядычна знікала святло, у асноўным, яго не было, вада знікала надоўга. У музейным двары выкапалі прыбіральню, у нас быў генератар і газавы балон з гарэлкай.
Я жыву недалёка, таму ўдзень жонка заходзіла дахаты: там быў газ, можна было і гатаваць. Людзі, якія жылі ў падвале, таксама выходзілі ў крамы, у нас была агульная кухня. Да таго ж ва ўсіх нас ёсць халадзільнікі, дзе заставалася шмат прадуктаў. Паколькі святло знікала, іх трэба было выкарыстаць. Таму гатавалі шмат, дзяліліся з усімі, хто быў побач.
Людзі, якія хаваліся ў падвале, настойвалі, каб я спускаўся да іх на ноч. Я начаваў там, штовечар чытаў своеасаблівую лекцыю пра сітуацыю ў краіне, у Чарнігаве і ваколіцах. Некаторыя супрацоўнікі начавалі ў памяшканні. Так мы ўзмацнілі бяспеку. Дарэчы, служба паліцыі аховы спрацавала на найвышэйшым узроўні. Без аховы музейныя будынкі не заставаліся.
А гістарычныя лекцыі праводзілі для тых, хто апынуўся ў музеі? Ці было не да гэтага?
Было і так. За гэты час наша старшая навуковая супрацоўніца Алена Трухан прачытала больш за дзесяць лекцый па гісторыі Чарнігаўшчыны і музея, па гісторыі нашых калекцый. Яна праводзіла іх у сховішчы і ў вестылюлі, дзе вісяць фотаздымкі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў з выставы пра Чарнігаў.
Імправізаваная лекцыя ў Чарнігаўскім абласным гістарычным музеі падчас аблогі горада. Фота Сяргея Лаеўскага
Таксама мы камунікавалі з вайскоўцамі, якія служылі ў нашых краях. Паколькі яны не мясцовыя, ім было цікава даведацца пра месца, куды яны трапілі.
Якую дапамогу і ад каго атрымліваў музей, каб выжыць падчас аблогі?
Украінцы вельмі хутка гуртуюцца, наш валанцёрскі рух неверагодны. Мы пачалі атрымліваць розную дапамогу адразу. Па-першае, фінансавую. З-за адсутнасці электрычнасці не працаваў бюджэт, і мы не маглі атрымаць зарплату. Аванс за сакавік прыйшоў 11 красавіка. На карту прыходзіла дапамога ад прыватных асобаў, музейшчыкаў з розных куткоў краіны, ад маіх сяброў. Частку гэтых сродкаў я накіроўваў на дапамогу Узброеным сілам Украіны і мясцовым валанцёрам.
У Львове створана грамадская ініцыятыва — Штаб выратавання культурнай спадчыны. Яны адразу ж выйшлі на кантакт. Мы замаўлялі прадукты, прадметы побыту, генератар, лекі, розныя прыстасаванні, упаковачныя матэрыялы. З-за складанай лагістыкі, асабліва з-за ўзарванага аўтамабільнага моста, не ўсё змагло даехаць да нас своечасова. Але амаль усё сёння ўжо ў музеі.
Мы атрымлівалі дапамогу лекамі, прадуктамі і побытавымі таварамі. Мне дужа запомніліся свечкі ад Сцяпана Захаркіна з Кіева, які актыўна валанцёрыць. Рознакаляровыя і вялікія, яны не дужа ярка асвятляюць, але рамантычныя. Некалькімі з гэтых свечак падзяліўся з валанцёрскім цэнтрам. Людзям, якія выкарыстоўвалі іх у прытулку, вельмі спадабалася атмасфера, якую стваралі тыя свечкі.
Супрацоўнікі музея пераносяць дэмантаваны скафандр касманаўта. Фота Сяргея Лаеўскага
У крытычны момант адсутнасці пітной вады нам вельмі дапамаглі калегі з Нацыянальнага запаведніка «Гетманская сталіца», якія ў дадатак перадалі шмат прадуктаў і розных карысных рэчаў.
Пакуль была адносна стабільная сувязь і працаваў Інтэрнэт, я ўдзельнічаў у zoom-канферэнцыях у першую чаргу з нямецкімі калегамі, распавядаў пра надзённыя і будучыя музейныя патрэбы. Дзякуючы гэтаму ўдалося замовіць каштоўныя ўпаковачныя матэрыялы. Чакаем гэтай дапамогі, бо свае запасы мы амаль выкарысталі.
Дапамогу атрымліваем дзякуючы калегам, у прыватнасці Нацыянальнага мастацкага музея Украіны. Нас уразіла іх прапанова замовіць неабходныя расходныя матэрыялы для рамонту, якія будзе аплачваць Літва. Мы ўжо чакаем гэтай дапамогі, каб зыкрыць вялізныя вокны ў ваенна-гістарычным музеі.
Нас падтрымаў кіраўнік Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чаус. А дэпартамент культуры, які застаўся ў вельмі абмежаванай колькасьці, дапамог палвам для генератара.
Сярод нашых перасяленцаў было некалькі сем’яў, якія жывуць побач. Дзякуючы ім мы раніцай і ўвечары мелі кіпень у тэрмасах, а значыць, гарачую гарбату і каву. Гэта важна, бо трэба пастаянна быць у тонусе.
Супрацоўнікі наводзяць парадак у разбураным вайной ваенна-гістарычным музеі. Фэйсбук Сяргея Лаеўскага
Колькі гадзін у суткі вы спалі?
Каб трапіць з музея ў падвал, трэба выйсці на вуліцу. Паколькі каменданцкая гадзіна, я спускаўся туды каля 9 вечара і выходзіў каля 4:50. Але клаўся спаць каля дванаццатай, а першай. Сховішча добрае, але мы чулі, як на Чарнігаў падаюць бомбы, наш будынак хадзіў хадуном. Таму «спаць» — гэта ўмоўнасць. Хаця за гэтыя больш чым 40 дзён я двойчы «вырубаўся».
Пашкоджанне арганізма праявілася на трэці дзень зацішша. Арганізм расслабіўся, абудзіліся хранічныя хваробы, з’явілася невялікая апатыя, калі нічога не хочацца рабіць. Але так як заўсёды ёсць чым заняцца, на гэта няма часу. Недзе на сёмы дзень зацішша было паўгадзіны, калі мы хадзілі і казалі: «Нудна». Засмяяліся і адразу знайшлі чым заняцца.
Якая дапамога патрэбна музею зараз?
Падчас аблогі мы атрымалі шмат прапаноў аб эвакуацыі. Але я тлумачыў сваім калегам з Польшчы і Нямеччыны, англійскім журналістам, што мы не можам гаварыцт пра эвакуацыю, бо горад быў акружаны ды ішлі пастаянныя абстрэлы. Больш за тое, побач з намі знаходзіцца пешаходны мост, які нейкі час быў апошняй дарогай надзеі і які некалькі дзён моцна абстрэльвалі — нас тады ўвесь час трэсла.
Спосаб дэмантажу экспазіцыі прывёў да таго, што палову абсталявання больш нельга выкарыстоўваць. У нас не было часу ўсё старанна адкручваць, таму часам мы сілаю «раздзіралі» вітыну. Вядома, не разбіваючы шкло. Таму нам патрэбна абсталяванне: экспазіцыйнае, выставачнае, фондавае.
Цягам мінулага году ў Чарнігаве адбыліся ваколмузейныя баталіі з галадскім галавою Уладзіславам Атрошэнкам. Мы прасілі перадаць адно з памяшканняў Чарнігава для стварэння фондасховішча з адкрытымі фондамі. Мэр то абяцаў дапамагчы, то адмаўляў. Памяшканне гэтае вольнае і сёння, амаль не пацярпелае падчас баёў. Таму я спадзяюся, што мы зможам аднавіць тыя перамовы, каб музей мог пашырыць свае плошчы. Гэта дазволіць паказаць значна больш нашых калекцый, асабліва нашу этнаграфію. Бо наш этнаграфічны музей быў зачынены ў 2006 годзе.
Наш військово-історичний музей раніше розповідав про військову історію Чернігівщини. Там сім років існувала експозиція «На наших плечах Україна» про участь земляків у російсько-українській війні. Але навряд у тому місці нам вдасться зробити музей, де ми зможемо якісно розкрити тему героїзму оборонців, всю трагедію та побут війни 2022 року. Там не вистачить місця. Тому площі потрібні і для цієї філії.
Наш вайскова-гістарычны музей раней распавядаў пра вайсковую гісторыю Чарнігаўшчыны. Там сем гадоў дзейнічала выстава «На нашых плячах Украіна» пра ўдзел землякоў у расійска-ўкраінскай вайне. Але наўрад ці ў нас атрымаецца у тым месцы зрабіць музей, дзе мы зможам якасна раскрыць тэму гераізму абаронцаў, усю трагедыю і побыт вайны 2022 года. Там не хопіць месца. Таму плошчы патрэбныя і для гэтага філіяла.
Вы ўжо пачалі збіраць артэфакты сучаснай вайны?
Першы прадмет нам перадаў наш супрацоўнік, які трымаў абарону на адной з ускраін Чарнігава. Гэта некалькі рэчаў, якія належалі акупантам. Прынялі з просьбай схаваць, бо тады ніхто не ведаў, наколькі глыбока вораг зойдзе да Чарнігава, было некалькі спробаў прарыву.
Паступова пачалі збіраць рэчы побач з намі. Звярнуліся да камандавання 1-й асобнай танкавай Паўночнай брыгады і атрымалі ад іх некалькі падарункаў. 12 красавіка нашы супрацоўнікі паехалі на адну з ускраін горада і разам з вайскоўцамі УСУ агледзелі тэрыторыю, фатаграфавалі, збіралі прадметы, якія належалі як акупантам, так і ўкраінскім абаронцам. Таксама да нас патрапілі ржчы загінулых воінаў. Спадзяемся, што высветлім, каму яны належалі.
Такія прадметы будем збіраць і надалей. Будзем рабіць гэта няспешна, каб не назбіраць лішняга. Таксама часткай нашай калекцыі стануць абломкі міны, якія заляцелі ў музей.
Адзін з абломкаў міны, які заляцеў у музей. Фота Сяргея Лаеўскага
Падчас аблогі Чарнігава вы штодня распавядалі ў сацыяльных сетках пра сітуацыю ў музеі, давалі каментарыі медыя. Дзе для вас праходзіць мяжа адкрытасці, каб публічнасць не нашкодзіла?
У першы дзень вайны я ўзяў ручку, дастаў музейны штодзённік... А потым вырашыў, што не буду пісаць. Хаця я гісторык і музейнік, але не быў гатовы ўсе гэтыя жахі старанна апісваць. Але зрабіў першы пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, прачытаў каментары і зразумеў, што гэта патрэбна. Для мяне таксама было важна, каб мае дзеці, калі не маглі датэлефанавацца, прачыталі і зразумелі, што з намі ўсё добра. Яксьці не атрымалася зрабіць пост, але дачка прабілася да мяне па тэлефоне, і я папрасіў напісаць на маёй старонцы, што мы жывыя.
Звычайна рабіў пасты раніцай і ўвечары, потым пачаў фатаграфаваць сябе — не ведаю чаму, за ўсё жыццё не зрабіў столькі стэлфі, колькі тады. Напэўна, гэта адрасавалася тым, хто мяне ведае і хто можа пабачыць на гэтым фота больш, чым я напісаў.
Адно з сэлфі Сяргея Лаеўскага, зробленае падчас блакады Чарнігава
Наконт межаў публічнасці. Нельга паказваць, куды толькі што трапіў снарад. Пра такія рэчы я пісаў праз пэўны прамежак часу. Калі і выкладаў фотаздымкам, дык яны ўжо былі апублікаваныя як мінімум кіраўніком абласной вайсковай адміністрацыі. Калі публікаваў навіну пра дэмантаж экспазіцыі, пра тое, што мы хаваем рэчы ў надзейных месцах, да мяне звярталіся — калі ласка, не давай такую інфармацыю. Але нашаму музею 125 гадоў, і ён публічны. Яго месцазнаходжанне вядома. Магчыма, гэта фаталізм, але я перакананы, што да музея не прыляціць тое, што магло б яму нашкодзіць. Вядома, ад гэтага ніхто не застрахаваныя, але тым не менш. Ні адзін музейны прадмет не пацярпеў ад выбухаў і ўдараў.
Год таму вы дзяліліся ўспамінамі пра сваіх дзядоў, якія зніклі ў час нямецка-савецкай вайны. Вы згадвалі пра іх у гэтыя дні? Ці змянілася ўспрыманне іх гісторый?
Абодва мае дзяды загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Я іх не ведаў, жывымі не бачыў, не слухаў іх расповедаў пра вайну. Татаў бацька быў возьнікам, пры конях, яго мабілізавалі ў Чарнігаў. Невядома, дзе і калі ён памёр. Бацька маці быў хлебаробам. Яго мабілізавалі ў Чырвоную Армію ў 1938 г., ён вярнуўся пасля фінскай кампаніі ў пачатку 1941 г. і нядоўга пабыў дома, бо ўлетку пачалася вайна. У Крыме дзед трапіў у палон, а ў 1944 годзе быў вызвалены ў Румыніі. Ён патрапіў ў пяхотную роту і прапаў недзе на тэрыторыі Венгрыі.
Я згадваў пра іх у гэтыя дні. Мая мама ўсю вайну знаходзіцца ў Чарнігаве. Калі мы сустракаліся, мы гаварылі пра гэта. Успаміналі вайну, якую маці перажыла ў дзяцінстве пад Чарнігавам, успаміналі дзеда. У таты была сястра, і мы памяталі пра тую вайну і дзеда.
Стаўленне да вайны такое ж. Абодва мае дзяды былі мірнымі людзьмі, якіх прымусілі ўзяцца за зброю і якія не вярнуліся з вайны. Я такі ж цывільны, хоць і служыў у войску. Вайна — гэта жах, кроў, смерць. Але з нашага боку гэта вайна за выжыванне. Расійскі акупант прыйшоў ва Украіну, каб знішчыць нас як дзяржаву і як народ. Мы абараняемся. Мы можам, кожны на сваім месцы, рабіць сваю справу. Вайна — гэта нешта зусім ненатуральнае, але мы павінны змагацца дзеля выжывання.
Марыя Пракапенка
Калаж на застаўцы Кацярыны Бруевіч, выкарыстана выява шаблі ў похвах 17 ст. з Ірана, Чарнігаўскі абласны гістарычны музей імя Васіля Тарноўскага.