Дзе цячэ боская рака і хто назваў рэкі Мінска?

02.12.2022 Гісторыя

На гістарычным Ютуб-канале Дзмітрыя Новікава «Непарадный Путеводитель» з’явіўся другі ролік пра гісторыі і легенды, звязаныя з назвамі мінскіх рэчак.


Гідранімія звычайна захоўвае самыя архаічныя словы, якія засталіся нам у спадчыну ад народаў, што жылі тут да нас. У беларускім выпадку гэта вельмі часта назвы, якія дасталіся ад балтаў, што засялялі гэтыя землі ў глыбокай старажытнасці, звяртае ўвагу Дзмітрый Новікаў.

У гэтым відэа аўтар распавядае пра рэчкі Дражню, Стыклёўку, Дзівівелку і Мышку, а таксама «галопам прабягаецца» па менш буйным рэках.