Ці сапраўды расіяне, беларусы і ўкраінцы — братнія народы? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай. 



Адкуль карані міфа пра «братские народы»? Каго прапаганда і дыпламатыя Расіі называла «братамі» і навошта? Што робіць народы «братнімі» — гісторыя, героі, месцы памяці, мова... 
Ці ўсё гэта ў нас сапраўды агульнае? Распавядаем, як стагодзямі мы жылі побач, але НЕ РАЗАМ. Чаму глядзім на тое самае, а бачым рознае. Разбіраем, ці патрэбны канструкт «братні народ» у сучасным свеце ў прынцыпе. Спойлер — НЕ, гэта лухта.

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.