У снежнi Берасцейшчына сустрэла двух пасланцоў кампанii “Будзьма Беларусaмi!” – пiсьменнiкаў Георгія Ліхтаровіча і Уладзіміра Мароза.
Сустрэчы адбыліся ў аграгарадкаx з даволi рамантычнымi назвамi – Мiр і Жамчужны, што ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. У актавай залі Дома культуры аграгарадка Мір пiсьменнiкi выступiлi перад бібліятэкарамi Баранавіцкай раённай бібліятэкі і школьнікaмi старэйшых класаў Мірскай сярэдняй школы. Акцэнт у сваіх выступах пісьменнікі рабілі на творчасці Уладзіміра Караткевіча, чыталі свае вершы i адказвалі на пытанні прысутных. Бібліятэцы ад Саюза беларускіх пісьменнікаў быў падараваны збор твораў Васіля Быкава. Другая сустрэча прайшла ў сярэдняй школе аграгарадка Жамчужны з вучнямі старэйшых класаў і настаўнікамі. Школьнікам, якія правільна адказвалі на пытанні выступоўцаў, уручаліся паштоўкі і іншыя падарункі з атрыбутыкай “Будзьма Беларусамi!”.