«Будзьма-крама» працуе апошнія дні. Яшчэ можна паспець нешта набыць

Як вы ўжо ведаеце, мы прыпыняем працу нашай крамы. Гэты тыдзень будзе апошнім, а далей мы сыходзім на «канікулы» на нявызначаны тэрмін.


Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы нам, можаце замовіць штосьці з асартыменту нашай крамы на сайце www.budzma-krama.by. Будзем шчыра ўдзячныя за дапамогу! ❤️ Замовы прымаюцца да 23:59 чацвярга 10 чэрвеня.

Замову можна аформіць: — у інтэрнэт-краме www.budzma-krama.by — па тэлефоне +375 (33) 367 36 10

Забраць замову можна з панядзелка па пятніцу з 16:30 да 19:30 у пункце самавывазу па адрасе: вул. Кнорына 6Б, творчая прастора VIR.

Апошні дзень выдачы замоваў 11 чэрвеня да 19:30.

Дзейнічае дастаўка: — кур’ерам па Мінску — поштай па Мінску/РБ/за мяжу

З удзячнасцю і любоўю да вас, ваша Будзьма-крама! ❤️