12 кастрычніка ў горадзе Маладзечна ў рамках кампаніі “Будзьма” адбылася лекцыя на тэму “Ваколіцы Маладзечна”, прысвечаная адметным гістарычным і культурным мясцінам краю. Лекцыю чытаў Зміцер Яцкевіч, прадстаўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.
Выступоўцам была нададзеная вялікая ўвага вядомым мясцовым цэрквам і касцёлам, магіле паўстанцаў 1863 года, вёсцы Вязанка, сядзібна-паркаваму комплексу ў вёсцы Яхімоўшчына. Асаблівы інтарэс у публіцы выклікала абмеркаванне новых турыстычных маршрутаў па рэгіёне.
На лекцыі прысутнічаў і каардынатар “Будзьма” Ігар Лялькоў. Ён ініцыяваў правядзенне чарговага конкурсу ў межах кампаніі, пераможцы якога атрымалі разнастайныя прызы ў выглядзе кашулек з лагатыпам кампаніі і музычных дыскаў.