Саюз беларускіх пісьменнікаў у межах кампаніі “Будзьма” ладзіць творчыя імпрэзы з удзелам вядомых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і музыкаў.
13 лістапада аб 11.00 адбудзецца літаратурная сустрэча з паэтам і бардам Эдуардам Акуліным у дзіцячай бібліятэцы горада Стоўбцы. У гэты ж дзень, а 13.00 ён наведае Палац мастацтва ў вёсцы Шашкі Стаўбцоўскага раёну.
14 лістапада паэта запрашаюць навучэнцы сярэдняй школы №19 горада Баранавічы. Пачатак сустрэчы а 12.00.
14 лістапада а 18.30 у гродзенскім Цэнтры беларускай культуры адбудзецца сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам, старшынёй Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесем Пашкевічам і паэтам, пісьменнікам Валерам Казаковым.
15 лістапада ў Магілёве а 16.00 Эдуард Акулін, гісторык Уладзімір Конан і пісьменнік Леанід Дранко-Майсюк прэзентуюць збор твораў Адама Станкевіча “З Богам да Беларусі”. У той жа дзень, а 15.00 Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч выступяць у бібліятэцы вёскі Падсвілле, пасля чаго, а 19.00, наведаюць касцёл горада Глыбокае.