• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.09.2021 | Адукацыя

Як выглядае першы беларускі буквар з мультфільмамі

000.jpg
Новы беларускі «Буквар»

З гэтага года школьнікі будуць вучыць беларускую мову па новым буквары. Для кожнай літары алфавіта аніматары «Беларусьфільма» стварылі мультфільм. У канцы мультфільма яго героі паўтараюць з дзецьмі вывучаныя словы, паведамляе «Еўрарадыё».

Дзе Кірыліца, там і к’юар-код

Галоўная гераіня новай кнігі — дзяўчынка Кірыліца. Сустрэў у буквары Кірыліцу — значыць, дзесьці побач ёсць к’юар-код, на які трэба навесці смартфон, каб паглядзець мульцік.

Кірыліца дае дзецям парады, тлумачыць значэнне незразумелых слоў і расказвае, як шукаць інфармацыю ў дадатковых крыніцах.

008.jpg
Новы буквар для школ з беларускай мовай навучання / Еўрарадыё 

Ёсць і іншыя героі. Жэўжык будзе вучыцца разам з першакласнікамі, ён пакуль таксама дрэнна навучаны беларускай грамаце. Ёсць яшчэ героі Бім і Бом — гэта сябры гукаў.

Дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі сёлета таксама аддаў дзяцей у першы клас, так што літаральна асабіста быў зацікаўлены ў тым, каб буквар і яго мультыплікацыйная праграма ўдаліся.

«Ёсць не толькі "Дашыны прыгоды", ёсць і нашы беларускія мульцікі», — кажа Карачэўскі.


Чаму Кірыліца будзе вучыць дзяцей

У дадатак да буквара распрацавалі вучэбна-метадычны комплекс. Пропісі сёлета таксама новыя, там ёсць дадатковая пункцірнай лінія, якая дапамагае правільна напісаць літару.

У дадатковых матэрыялах таксама актыўна выкарыстоўваюць дапоўненую рэальнасць: на выпадак, калі першаклашкі засталіся дома адны і ім няма ў каго спытаць парады. Можна навесці смартфон на к’юар-код, і ім раскажуць, як пішуцца забытыя літары.

Пётр I вучыўся па беларускім буквары

Прыкладна чатырыста гадоў таму беларусы першымі ў свеце прыдумалі буквар. Пісаць вучылі і вучыліся і раней, але буквароў не было.

«Буквар — адзін з брэндаў Беларусі. Беларусы ў свой час прыдумалі і выдалі першую ў свеце кнігу з назвай "Буквар". У 2018 годзе мы прэзентавалі тут кнігу з такой назвай», — расказвае на прэзентацыі новага буквара намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

007.jpg
  Першы ў свеце буквар / eparhiya.by

У свеце застаецца ўсяго адна копія арыгінала першага беларускага буквара. І ён знаходзіцца за мяжой. Суша асабіста знайшоў яе і аблічбаваў, гэтую аблічбаваную копію прывёз у Беларусь.

«Пісаць вучыліся і раней. Алфавітныя запісы былі на сценах храмаў, былі створаны шматлікія граматыкі, але са стварэння першага "Буквара" пачалася новая эпоха. З таго часу з’явілася мноства буквароў на розных мовах».

Суша нагадвае, што самыя папулярныя буквары ў розных краінах на працягу многіх стагоддзяў ствараліся беларусамі або пад уплывам беларусаў. Буквар для Пятра I, напрыклад, падрыхтаваў Сімяон Полацкі.

Стваральнікам новага беларускага буквара пажадалі, каб праз чатырыста гадоў пра калектыў аўтараў сказалі — ну да чаго ж былі таленавітыя людзі!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип