Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю

Віцебскі музыка і культурмэнэджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту. Ён быў абвінавачаны ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 24.23 КаАП).

«Жыццё працягваецца. Анонсы будуць. Усім дзякуй!»напісаў Уладзімір у сваім тэлеграм-канале.


photo_2022-08-06_11-36-01.jpg

Нагадаем, Уладзіміра Булаўскага затрымалі 6 ліпеня ў Сянно Віцебскай вобласці, дзе віцебскі музыка і мусіў выступіць на канцэрце «Купальскае кола». Відавочцы распавялі, што да Булаўскага падышлі двое мужчын ў цывільным і затрымалі яго.

За апошнія два гады Уладзімір Булаўскі быў затрыманы ўжо 4 разы.