• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.07.2019 | Грамадства

Быць змагаром — а ці трэба? Споведзь актывіста

Гартаеш навіны, стужку ў ФБ, УК... Паўсюль навіны аб нейкіх рэпрэсіях, змаганнях, затрыманнях. Хтосьці агітуе маліцца. Іншыя пікетуюць і ўвогуле змагаюцца на вуліцах. Хтосьці чарговы раз склікае 100500-ы з’езд і слепа кажа пра выбары. А некаторыя... кажуць з’ехаць. Дык дзе праўда? Што дае змаганне? Ці вартае яно таго? Распавяду на сваім прыкладзе.

11_vybory_2006_reuters_rtr17gpi.jpg

Плошча 2006. Фота –Reuters

Сёлета ў мяне споўнілася 7 гадоў з моманту, як я распачаў сваю грамадскую і ўвогуле журналісцкую дзейнасць. Калі другое мы сёння апусцім, то пра першае паспрабую парэфлексаваць у рэтраспектыве.

Так склалася, што я з дзяцінства вырас у асяродку ідэй беларускага Адраджэння і змагання за дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Яшчэ малым я чуў гісторыі 80-х, станаўленне БНФ. Мая сям’я мела шэраг сяброў, якія ў свой час стаялі ў першых шэрагах гэтых усіх працэсаў. Фактычна, беларуская мова стала маёй першай мовай у жыцці. Гучыць прыгожа, праўда? Некаторыя б сказалі, што, у прынцыпе, так павінна быць ва ўсіх, і я часткова пагаджуся — пачуццё грамадзянства і актыўнай грамадскай пазіцыі мусіць вырошчвацца з дзяцінства. І, хутчэй за ўсё, я гэта кажу менавіта дзякуючы выхаванню, што толькі пацвярджае мае словы.

За што можна любіць Мінск?

Пазней — гімназія. 23-я беларускамоўная гімназія ў Мінску — гэта ж прыўкрасная магчымасць апынуцца ў асяродку такіх жа, як і ты, разам спажываць і нараджаць беларушчыну, скажаце вы. З аднаго боку, мушу прызнаць, што так. Падчас майго навучання побач са мной была велізарная множнасць дзяцей розных дзеячаў і адэптаў беларушчыны, з якімі сапраўды можна было абмеркаваць гэтыя тэмы, але хапала і тых, хто быў не з гэтага атачэння, але іх бацькі мелі больш-менш актыўную пазіцыю. І вось праз пэўны час я пачаў хадзіць у сядзібу БНФ, што яшчэ мясцілася на сваім гістарычным месцы каля Акадэміі МУС. Малады хлапец рваўся ў бой, на дварэ 2006 год, пан Мілінкевіч паўстаў сапраўднай надзеяй на перамены. Шмат хто спадзяецца на джынсавую рэвалюцыю, і мы, некаторыя больш смелыя хлопцы, марылі паўдзельнічаць у гэтых працэсах. Але ж нас не пускалі — казалі пачакаць хаця б 16 гадоў, каб пачаць, можа, не палітычна, але дапамагаць у грамадскай дзейнасці. Максімум, на што мы маглі разлічваць, — расклеіць пару налепак, раздаць сябрам некалькі значкаў ды бранзалецікаў. Будзем шчырымі: нават калі б нас тады з гэтым засяклі, мы маглі б атрымаць па шапцы, але каго ў падлеткавым узросце гэта хвалюе? Насамрэч я шчыра ўдзячны тагачасным актывістам, якія былі адказныя і разумелі, што падлеткі не да канца ўсведамляюць наступствы, таму лепш іх прыпыніць, чым дазволіць слепа разбурыць сваё жыццё. Сапраўды, дзякуй, што збераглі.

Але збераглі ненадоўга. І ўрэшце гэта зацягнула, але ўжо пасля гімназіі. Большасць майго наваколля так ці інакш з’ехала за мяжу, а я паступіў сабе спакойна на журфак, адмовіўшыся ад ідэі паехаць вучыцца за мяжу. Так ужо склалася, што тады ў галаве панавала думка, што сапраўдны патрыёт павінен атрымаць адукацыю дома. Ну і крочыла сабе памаленьку. Не буду тут казаць пра падрабязнасці і хібы ўніверсітэцкай сістэмы. Скажу толькі, што ідэі і ідэалізм палалі ў вачах, таму і вырашыў паспрабаваць нешта рабіць для Беларусі знутры, праз прафбюро факультэта. Неўзабаве атрымаў пасаду намесніка старшыні прафбюро ІЖ БДУ, усё ішло нават добра ў плане асабістага росту. Але ж мае ініцыятывы ператварыць Дзень роднай мовы ў тыдзень, прытым з цікавымі лекцыямі і маштабам на ўвесь універсітэт, не атрымалі вялікай падтрымкі. А потым я яшчэ ўпісаўся паўдзельнічаць у мясцовых выбарах і... канец маім універсітэтам. Ну што, губляць ужо няма чаго — час дзейнічаць! І, такім чынам, недзе з 2013 года я пачаў даволі актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці.

06_vybory_2006_reuters_rtr17eni.jpg

Аляксандр Мілінкевіч. Фота –Reuters

Мае творчыя планы паляцелі ў сметнік, пачалася асабістая маргіналізацыя, шэраг людзей паказаў свой адваротны бок медалю... Карацей, апроч смаку барацьбы я атрымаў поўны камплект закулісся, пах якога цягне толькі на ваніты. Але ж ідэалізм не спыняўся, адна спроба змянялася другой, а самае галоўнае — я сваю ідэйнасць і яе нягнуткасць ставіў у прыярытэт, што, як выявілася, вельмі рэдка вітаецца ў гэтых колах. Ці ты адэпт пэўных сіл, “канструктыўна” выконваеш тое, што скажуць, інакш — «агентура», «правакатар», «здраднік» і г.д.

Вось і атрымалася, што барацьба пайшла хутчэй унутр, чым вонкі, асабістыя жаданні пакрыліся тлустым слоем пылу, а ўнутры ўсё больш пачыналі скрэбці каты.

Не, я не кажу, што ўсё было вельмі дрэнна. Былі класныя моманты, прыемныя людзі, выдатныя дні, часовае пачуццё надзеі, датычнасці да нечага большага — гэта вельмі каштоўна! Ну і, вядома, я шмат даведаўся аб розных падыходах у плане грамадска-палітычнай дзейнасці, часам нават мае скілы прыходзіліся да месца, але ж творчыя людзі мяне, можа, зразумеюць... Усё роўна было пачуццё, нібыта ты ў нейкай пастцы.

І вось яшчэ некаторы час я ішоў па інерцыі, але ж думкі закрадаліся: ці трэба працягваць? Урэшце, бачачы сапраўдную дэградацыю ўнутры кола, калі пачалі ўмешваць у гэта дзяцей, нават цынічна не думаючы аб тым, што стане з іх жыццём, я зразумеў, што з мяне хопіць — усё роўна дапамогі мала ад каго тут даводзіцца чакаць. І, да радасці сваёй, я пачаў вяртацца да таго, да чаго ляжыць мая душа поўнасцю — творчасці і крэатарства.

Як выйсці за межы беларускага гета? Галоўныя праблемы і парады

І тут можна было б скончыць, толькі дадаўшы, што самае важкае тут — грамадская актыўнасць і культура, але ж... Апошнія падзеі вымушаюць асцерагацца ўжо не парачкі затрыманняў, а ўвогуле таго, ці будзе гэтая краіна існаваць далей, у найбліжэйшай перспектыве. Мне як неабыякаваму грамадзяніну, які ўсё ж так ці інакш звязвае свае асабістыя планы з Беларуссю, абсалютна не пляваць на пагрозу страты незалежнасці, што цяпер навісла над краінай. І тут нельга схавацца, поўнасцю развярнуцца і сысці. Хаця б дзеля незалежнасці, хоць неяк, але трэба дапамагчы яе захаваць. Рознымі сродкамі. І толькі тады можна будзе ўздыхнуць на поўныя грудзі. Менавіта таму адказ на мой артыкул будзе наступны: займайцеся чым хочаце, не варта ўпустую псаваць сваё жыццё ў змаганні, якое ўжо тэхнічна састарэла і нават як бы паплечнікам будзе збольшага пляваць, ёсць вам што есці альбо не. АЛЕ ж гэта не азначае пляваць на краіну. Стварайце цікавыя ініцыятывы ў вольны час, рабіце ўсё магчымае, каб яшчэ больш людзей у гэтай краіне разумелі каштоўнасць незалежнасці — нават калі яны не гавораць па-беларуску пастаянна ці не падтрымліваюць ваш бок лагера ЎНУТРЫ Беларусі. Няхай мы ўсе, незалежна ад гендару, нацыянальнасці, расы, асабістых поглядаў, роду заняткаў, станем адзіным шэрагам, будзем падтрымліваць унікальнасць гэтай тэрыторыі, незалежнасць Беларусі, якая для нас усіх у той ці іншай ступені агульны дом! І гэта канкрэтная справа, якая прынясе нам усім толькі пазітыў і плён. Бо калі мы страцім суверэнітэт, то, будзем шчырымі, спакойна жыць большасць тут не зможа. Гэта як страціць сваю адзіную кватэру і стаць бамжом. А каму прыемна ім стаць?


Лаймуціс Сакалоў



 Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип