Беларуская дыктоўка ў Варшаве 21 лютага

21 лютага ў міжнародны дзень роднай мовы а 12 гадзіне ў Collegium Civitas (Aula A, XII паверх, Pałac Kultury i Nauki, pl. Defilad 1, Warszawa) адбудзецца беларуская дыктоўка.

У гэтым годзе ўжо другі раз беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім сьвеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой зьяўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.

Ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць” запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі.

Тэгі: ,