У выдавецтве Maney Publishing у Лідс выйшла кніга Арнольда Макміліна Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day (Пісанне ў халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х да нашых дзён). Аўтар – найбольш значны англамоўны літаратуразнаўца, які дасьледуе беларускую літаратуру.
Кніга налічвае больш за 1100 старонак і ахоплівае паэзію (якая, паводле аўтара, працягвае дамінаваць у беларускай літаратуру, як і стагодзьдзе таму), прозу і драматургію. 170-ці аўтарам прысьвечаныя асобныя артыкулы, а Рыгору Барадуліну, Адаму Глобусу, Анатолю Сысу, Уладзіміру Някляеву, Уладзімеру Арлову і Алесю Разанаву – даўжэйшыя разьдзелы. Таварыствы “Тутэйшыя” і “Бум-бам-літ” вылучаныя ў асобныя разьдзелы, гэтак жа як і аўтары з Полацку, Гародні й Гомеля (разьдзел “Літаратура па-за мэтраполіяй”). Тэкст цалкам.
Тэгі: Вялікабрытанія