“Беларуская мова і безнаяўныя плацяжы: як мы шукалі інсайты, а знайшлі грамадскія трэнды”

08.07.2014 Adnak!

У гэтым годзе ў межах Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! некалькі конкурсаў упершыню праходзілі ў фармаце воркшопа. Спонсарам і кліентам воркшопа «ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА» па стварэнні рэкламы на тэму папулярызацыі безнаяўных плацяжоў у Рэспубліцы Беларусь выступіла ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ». Маркетолаг БЕЛКАРТ Кацярына Калюга пражыла воркшоп напоўніцу і падзялілася сваімі ўражаннямі пра ўдзел у праекце. Кацярына таксама расказала пра тое, як Фестываль паўплываў на камунікацыйную стратэгію кампаніі.

На сённяшні дзень праблема развіцця безнаяўных плацяжоў у Рэспубліцы Беларусь стаіць досыць востра, і гэтадатычыць усіх плацежных сістэм, якія дзейнічаюць у Беларусі, у роўнай ступені: як БЕЛКАРТ, так і Visa і MasterCard.Усяго каля 30% плацяжоў у гандлі ажыццяўляецца з дапамогай картак — большая частка насельніцтва разлічваеццанаяўнымі грашыма, а самай папулярнай аперацыяй па картцы застаецца зняцце наяўных. Пагадзіцеся, праблематыкадля брыфу досыць сур’ёзная, тут патрабуецца не толькі заахвоціць чалавека зрабіць нешта з дапамогай рэкламы, але і змяніць стэрэатып паводзін.

Тут трэба аддаць належнае ўдзельнікам воркшопа «ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА»: каманды заняліся пошукам інсайтаўпраблемы, здолелі прапанаваць цікавыя ідэі ўвасаблення і пераклаці сваю ідэю на даступную мову.

 

Пра фармат воркшопа і навошта ўсё гэта трэба

Сёлета фестываль упершыню ўвёў фармат воркшопа, і нам вельмі прыемна, што тэмай аднаго з іх сталі менавітабезнаяўныя плацяжы. Усяго на ўдзел у конкурсе «ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА» падало заяўкі 28 чалавек — маркетолагаў,дызайнераў, капірайтараў, журналістаў. За 2 дні ўдзельнікам трэба было не толькі азнаёміцца з тэмай і «паглыбіцца» ў яе, але і паказаць свае найлепшыя прафесійныя якасці і здольнасці. Трэба адзначыць, што зроблена гэта было на высокім узроўні. Паколькі конкурс праходзіў у камандах, таксама важна, што ўдзельнікі змаглі, дзейнічаючы разам,вырасціць свае ідэі, не страціць сваёй індывідуальнасці і пісьменна размеркаваць абавязкі для атрымання канчатковагавыніку.

Са свайго боку БЕЛКАРТ аказаў удзельнікам падтрымку, увёўшы матывацыйны прыз: кожны ўдзельнік каманды зчатырох чалавек, якая была прызнаная журы пераможцам, атрымаў картку БЕЛКАРТ ад ЗАТ «Альфа-Банк» з выявайбеларускага цмока і 4 мільёнамі рублёў на рахунку. Дамавік-цмок — істота, якая беражэ дабрабыт у доме, абараняе ад розных пошасцяў, дапамагае ў гаспадарцы.

 

Пра куратараў

Калі казаць пра дапамогу ўдзельнікам, нельга не згадаць куратараў воркшопа, якія працавалі разам з камандамі і дапамагалі ім рэалізоўваць творчыя ідэі. Папрацаваць з Васілём АндрэевымАляксеем ШклянкоПаўлам Граблеўскі, а галоўнае зрабіць гэта абсалютна бясплатна — ужо дзеля гэтага трэба было адправіць заяўку! Такія людзі натхняюць і прымушаюць думаць, менавіта такія і рухаюць наперад маркетынг.

 

Беларуская мова 
Пра неабходнасць развіцця гэтага напрамку ў рэкламе і камунікацыі гаварылі шмат і доўга. Я скажу, што беларуская мова прымушае звярнуць на сябе ўвагу. Пакуль яна з’яўляецца трэндам, трэба за гэта чапляцца. Мова — гэта менавіта тое, што робіць нас унікальнымі і не падобнымі да іншых. Удзел у такіх праектах падштурхнуў і БЕЛКАРТ да зменаў.

Цяпер мы рэалізоўваем беларускамоўны праект «Цацачнае падарожжа», а днямі запусцілася беларускамоўная версія інтэрнэт-сайта БЕЛКАРТ. Таксама мы падтрымліваем праекты, скіраваныя на развіццё і падтрымку музейнай справы ў Беларусі («Музеі Беларусі з БЕЛКАРТ»).

Нашая мэта як нацыянальнай плацежнай сістэмы — заахвоціць чалавека ганарыцца сваёй краінай, выкарыстоўваць яе мову, быць адметным!

 

Падзякі 
Ад імя кампаніі выказваю падзяку арганізатарам Фестывалю за цікавыя кейсы і выдатную магчымасць знайсці новыя ідэі. Таксама было прыемна папрацаваць разам з маладымі дызайнерамі і гуру маркетынгу! Было вельмі цікава! З радасцю паўдзельнічаем і ў іншых праектах як Marketing.by, так і «Будзьма беларусамі!».

Гутарыла Вікторыя Луд