Беларускі дыскусійны клюб пры Інстытуце грамадзянскай прасторы Вышэйшай школы гандлю і права імя Р. Лазарскага запрашае на чарговае адкрытае спатканне Клубу, прысвечанае тэме:
ДЭМАКРАТЫЯ? МАНАРХІЯ?? а можа, АНАРХІЯ??? (Аптымальная форма грамадскага ладу вачыма класікаў: Герадота, Платона і Арыстотэля). Ключавыя тэксты класікаў (варта азнаёміцца!):
Herodotus, History III, 78-88;
Plato, Republic VIII. 555—562,
Aristotle, Politics, III, 9-10.
Патрэбныя фрагменты можна знайсці на старонцы http://john-cupala.livejournal.com
Парадак сустрэчы:
1. Кароткія ўводзіны ў старажатнагрэцкую палітычную думку (Пётра Рудкоўскі)
2. Прэзентацыя палітычных ідэяў: Герадота (Наталля Арцёменка), Платона (Пётра Рудкоўскі), Арыстотэля (Васіль Навумаў)
3. Інтэрактыўнае абмеркаванне палітычных ідэй класікаў
Мовы: беларуская (асноўная), польская, расейская, грэцкая (дапаможныя)
Месца: Wyzsza Szkola Handlu i Prawa im. R. Lazarskiego (Swieradowska 43, станцыя метро: Wilanowska) > сектар “F” > 9 паверх (ліфтам) Sala Konferencyjna
Час: аўторак, 21 кастрычніка, 19.00