
Выстава стала вынікам пагаднення між Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук і школай № 147. Ініцыятары хацелі, каб веды навукоўцаў былі карыснымі для практыкаў.
Настаўнікі данеслі атрыманыя звесткі да вучняў, якія выкарысталі атрыманыя ідэі для творчасці.
Шмат прац прысвечана бліжэйшаму каляндарнаму святу — Вялікадню. Выстаўляюцца таксама малюнкі, натхнёныя аповедамі пра Яблычны Спас, Каляды, Купалле, Масленку, гуканне вясны.

На адкрыцці выступілі шматлікія ганаровыя госці: дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, акадэмік Аляксандр Лакотка, прадстаўнікі Універсітэта культуры і ўпраўлення адукацыі Мінгарвыканкама. Студыя “Вясёлка Stars” прадэманстравала калекцыю дзіцячага адзення. У канцы дзеці самі распавядалі прысутным пра свае творы.