Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша

20.05.2011 Конкурсы

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя некалькідзённыя майстар-класы, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.

Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады.

Творы мусяць быць дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазней за 20 чэрвеня 2011 г.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага польскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com.

Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”.

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.