У межах удзелу беларускіх мастакоў і скульптараў у экспазіцыі Art Capital, што праходзіць у выставачным комплексе “Гран Пале” ў Парыжы, беларускім мастаку і скульптару была прысуджана прэмія Ісідора Жустэна Севярына Тэйлара.
Паводле інфармацыі беларускага пасольства ў Францыі, прэмія Тэйлара ўручаецца штогод у двух кірунках мастацтва: жывапіс і скульптура. Рашэнне аб уручэнні прэміі прымае камісія, якая складаецца з 12 чалавек, якіх выбіраюць галасаваннем члены Асацыяцыя імя барона Тэйлара. Асацыяцыя была зарэгістраваная Тэйларам 7 снежня 1844 года пад назвай “Тэйлар. Асацыяцыя мастакоў, скульптараў, архітэктараў, гравёраў і дызайнераў”. Яе асноўнымі задачамі з’яўляюцца аказанне падтрымкі мастакам, развіццё і стымуляванне мастацтва ва ўсіх яго праявах.
Асацыяцыя арганізуе выставы і канферэнцыі.
У выніку галасавання лаўрэатамі прэміі былі прызнаныя мастак Валянціна Шоба з Гродна і скульптар Сяргей Парцянкоў з Гомеля. Уручэнне прэміі прадстаўнікам беларускага мастацтва адбудзецца ўпершыню.
Пасольства адзначае, што работа Парцянкова была дастаўлена ў Парыж за дзень да адкрыцця выставы авіякампаніяй “Белавія” пры падтрымцы фельд’егерскай службы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Беларускі павільён на выставе арганізаваны па ініцыятыве пасольства пры садзейнічанні Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі, “Прыёрбанка”, а таксама Аркадзя Валадося — беларуса, які пастаянна жыве ў Францыі.