• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.07.2018 | Грамадства Гісторыя

Беларускія «дзікавосы»: вуліцы і іх назвы

У сталіцы ўшанаваныя амаль усе вядомыя кіраўнікі СССР, ваенныя і партыйныя, — Куйбышаў, Свярдлоў, Арджанікідзэ, Чапаеў, Кіраў, Калінін, Шчорс, Тухачэўскі, Ленін (таксама і ў выглядзе Ульянава), яго жонка Крупская і іншыя. Хаця нават у Расіі да гэтых асобаў сёння ставяцца неадназначна.

Супрацоўнікі кампаніі «Яндэкс» у 2014 годзе падлічылі колькі вуліц у беларускіх гарадах. У тройку лідараў па іх колькасці ўвайшлі Мінск, Магілёў і Віцебск. У сталіцы налічваецца каля 1300 вуліц, праспектаў, плошчаў, тупікоў і завулкаў, у Магілёве — каля 900, у Віцебску — 850. Самым кампактным з абласных цэнтраў стаў Гродна — 550 вуліц.

Амаль палова назваў беларускіх вуліц (44%) носіць нейтральныя назвы геаграфічнага ці этнаграфічнага зместу. Астатнія звязаныя з «увекавечаннем памяці». У назвах вуліц — падзеі і асобы рэвалюцыйнага і савецкага мінулага, асобы і героі так званай Вялікай Айчыннай вайны, некаторыя дзеячы навукі і культуры Беларусі, але перш за ўсё — Расіі. Заходнееўрапейскіх культурніцкіх і навуковых дзеячаў, якія вызначылі дасягненні сучаснай цывілізацыі, у назвах беларускіх вуліц няма. Наогул, расійскія партыйныя, дзяржаўныя дзеячы, мастакі, паэты, пісьменнікі, навукоўцы, военачальнікі, героі ВАВ ушанаваныя ў назвах вуліц сталіцы значна (у разы) болей, чым іх беларускія калегі.

На сайце Мінгарвыканкама ў алфавітным парадку змешчаная інфармацыя пра ўсе вуліцы, плошчы, праезды, завулкі горада. Я скарысталася гэтым, каб прааналізаваць, каго шануюць у сталіцы краіны. Хто нашы героі, пра якіх нам павінны штодзённа нагадваць назвы вуліц? Што ў сувязі з гэтым напамінам мы павінны адчуваць?

Тэрарысты

Вуліца Пуліхава. Названая ў гонар ураджэнца Мінска, тэрарыста, эсэра Івана Пуліхава, які зрабіў няўдалы замах на мінскага губернатара. Эсэры асудзілі губернатара на смерць за тое, што ён даў загад разагнаць мірную дэманстрацыю з ужываннем зброі. Цяжка сказаць, што было б у Мінску, калі б прыкладам увекавечанага героя кіраваліся сучасныя партыйцы, мірныя дэманстрацыі якіх разганяе АМАП не менш жорстка, чым у 1906 годзе, калі Івана Пуліхава павесілі на варотах турмы.

Вуліца і два завулкі названыя ў гонар рускага тэрарыста Сцяпана Халтурына, які здзейсніў няўдалы замах на цара Аляксандра II, калі былі забітыя 11 салдат і яшчэ 56 параненыя. Пасля Халтурын прыняў удзел у забойстве адэскага пракурора Стрэльнікава, за што разам з саўдзельнікам быў павешаны ў Адэсе ў 1882 годзе. Пракурора сябры «Народнай Волі» асудзілі на смерць за тое, што ён жорстка ставіўся ў судовым працэсе да рэвалюцыйнай апазіцыі царскай уладзе, красамоўна і паспяхова выносіў асуджальныя прысуды. Мяркую, на вуліцы Халтурына беларускія пракуроры павінны задумацца пра вынікі сваёй прафесійнай дзейнасці.

Вуліца і праезд Катоўскага. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі Рыгор Катоўскі быў вядомым малдаўскім крымінальным аўтарытэтам. Ён называў сябе «Атаман Пекла». За свае «подзвігі» Катоўскі адбываў пакаранне ў турмах для асабліва небяспечных злачынцаў. З нарабаванага дапамагаў бедным сялянам, а ў 1919 годзе стаў служыць Савецкай уладзе, атрымаўшы сваю першую пасаду — камандзіра дывізіі. Абавязкі Катоўскага складаліся ў падаўленні пратэстаў, ён займаўся забеспячэннем збору так званай «харчразвёрсткі»: гвалтам адбіраў харчы ў сялян і расстрэльваў за непадпарадкаванне. За добрую працу атрымаў званне генерала. Падчас НЭП «крышаваў» бізнес Адэсы, які «аддзячваў» Катоўскага нядрэннымі дывідэндамі. У 1925 годзе быў застрэлены на адпачынку. Адразу і не скажаш, каму трэба задумвацца пра лёс на вуліцы Катоўскага.

У савецкія часы тэрарыстычныя акты, накіраваныя супраць царскай улады, былі рамантызаваныя, самі тэрарысты выстаўляліся героямі. Зараз нават расійскія гісторыкі пераглядаюць станоўчую ацэнку тых падзей. Увекавечаныя ў Беларусі былыя расійскія героі —зараз там і не героі зусім.

Кастрычніцкая рэвалюцыя і яе выканаўцы

Рэвалюцыйныя назвы — самы вялікі блок у назвах, амаль 22% вуліц. Пры гэтым назвы, якія ўзгадваюць пра рэвалюцыю ў Расіі і яе дзеячаў, не маюць ніякага (нават ускоснага) дачынення ні да гісторыі Беларусі, ні да яе станоўчага развіцця. Як, напрыклад, вуліцы Аўрораўская ці Валачаеўская. З першага погляду незразумела: якое дачыненне яны маюць, напрыклад, да Мінска або Гродна? Але ўвекавечанне павінна не толькі захаваць памяць, яно яшчэ павінна вучыць, уплываць на сённяшні дзень і заўтрашні. Калі глядзець на назвы вуліц з гэтага пункту погляду, то, аказваецца, усё не так проста. Спынімся на назвах некаторых цэнтральных вуліц Мінска, якія, як кажуць зараз, з’яўляюцца ці тварам, ці візітоўкай сталіцы.

Вуліца Валадарскага. Сапраўднае імя — Майсей Гальдштэйн. Нарадзіўся ва Украіне, быў сябрам габрэйскай партыі Бунд, потым пэўны час знаходзіўся ў эміграцыі ў ЗША. У траўні 1917 года вярнуўся ў Расію, у 1918 годзе стаў камісарам друку, прапаганды і агітацыі ў Саюзе камун Паўночнай вобласці. На гэтай пасадзе кіраваў рэпрэсіямі ў дачыненні да апазіцыйнай прэсы — ён быў галоўным абвінаваўцам на публічным працэсе супраць небальшавіцкіх расійскіх газет. У сярэдзіне чэрвеня 1918 года быў таксама асноўным арганізатарам фальшавання вынікаў выбараў у Петраградскі савет. Забіты ў ліпені 1918 года эсэрам, рабочым Мікітам Сяргеевым у Петраградзе. Увекавечанне памяці Валадарскага мае сэнс, толькі калі думаць пра адносіны да апазіцыйнай прэсы і выбараў у сучаснай Беларусі.

Вуліца Кнорына. Сапраўднае імя — Вільгельм Кнорыньш, нарадзіўся ў Латвіі. У лютым 1917-га Кнорын дэзерціраваў з Заходняга фронту і ажыццяўляў кастрычніцкі пераварот у Мінску, дзе неўзабаве ўступіў у партыю бальшавікоў. Хутка стаў рэдактарам бальшавіцкай газеты «Звязда» і сакратаром Мінскага Савета. У снежні 1918-га яго прызначылі сакратаром Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Катэгарычна адмоўна ставіўся да ідэі дзяржаўнасці Беларусі як у выглядзе БНР, так і БССР. Кнорын выступаў за ўваходжанне тэрыторыі рэспублікі ў склад РСФСР у якасці абласцей, у сваіх артыкулах і выступах неаднаразова аспрэчваў існаванне беларускага народа і адмаўляў яму ў праве на нацыянальную мову і культуру, лічыў, што трэба сілай сцерці ўсякія адрозненні беларусаў ад рускіх («нацыянальныя рагаткі»).

За час яго працы ў Беларусі (да 1922 года) усе спробы стварэння беларускіх школ або выдання прэсы на беларускай мове перарываліся, а тыя, што былі, — зачыняліся. Кнорын жорстка пераследаваў актывістаў беларускіх нацыянальных партый — у 1920–1922 гадах ініцыяваў шэраг судовых працэсаў над імі. Асаблівую нянавісць Кнорына выклікала беларуская інтэлігенцыя, і ў першую чаргу тыя яе прадстаўнікі, што спачувалі БНР ці былі выхадцамі з заходніх абласцей Літвы і Польшчы: ён іх расцэньваў як «шпіёнаў і дыверсантаў». Быў расстраляны ў Маскве ў ліпені 1938 года па абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. Відавочна, што спадар Замяталін у сваіх дзеяннях на кіруючых пасадах у Беларусі быў «другім Кнорыным», браў з яго прыклад, карыстаўся яго ідэямі. Відаць, у свеце няма іншай нацыі, якая б ушаноўвала памяць пра чалавека, што адмаўляў яе права на існаванне.

Праспект Дзяржынскага. Названы ў гонар Фелікса Дзяржынскага, які, хоць і нарадзіўся каля Івянца, лічыў сябе палякам. Дзяржынскі мае важную «заслугу» ў гісторыі Расіі — быў арганізатарам і кіраўніком «чырвонага тэрору». Дзяржынскі памёр у 1926 годзе, афіцыйна — ад сардэчнага прыступу. На гэты час ён быў не толькі кіраўніком савецкіх спецслужбаў, але і ўзначальваў галоўны савецкі кіруючы гаспадарчы орган — ВСНГ, быў галоўным барацьбітом з карупцыяй і бюракратызмам. Яго сталі афіцыйна і максімальна ўшаноўваць як героя, калі спецслужбы атрымалі ў СССР галоўныя кіруючыя пасады: ім былі патрэбныя свае, не партыйныя і не рэвалюцыйныя героі. Сёння Дзяржынскі — афіцыйны герой КДБ Беларусі.

Вуліца Мяснікова. Сапраўднае прозвішча Аляксандр Мяснікян, нарадзіўся ў Нахічэвані, армянін. У чэрвені 1917 года ўзначаліў Мінскую арганізацыю РСДРП(б), разам з першым «галоўным міліцыянерам» Мінска Міхаілам Фрунзе арганізаваў і стаў першым рэдактарам бальшавіцкай газеты «Звязда». У кастрычніку 1917-га стаў членам Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту, а ў лістападзе — ужо яго камандуючым. Выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, Мяснікоў кіраваў ліквідацыяй Стаўкі ў Магілёве, праводзіў чыстку сярод афіцэраў царскай арміі. Гэта прывяло да поўнага развалу фронту і масавага дэзерцірства, што спрыяла немцам у акупацыі Беларусі.

Мяснікоў быў адным з ініцыятараў і выканаўцаў разгону Усебеларускага з’езду. Ён, як і яго тагачасныя саратнікі Кнорын і Ландэр, не лічылі беларусаў нацыяй. Але, з’яўляючыся даверанай асобай наркама па справах нацыянальнасцяў РСФСР Іосіфа Сталіна, падпарадкаваўся партыйнай дысцыпліне і прыняў удзел у падрыхтоўцы стварэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). 1 студзеня 1919 года паставіў свой подпіс пад маніфестам Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, прымаў кіраўнічы ўдзел у распрацоўцы першай Канстытуцыі савецкай Беларусі, быў адным з арганізатараў Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел). З 1921 года працаваў у Арменіі. Загінуў у авіякатастрофе ў 1925 годзе. У савецкай Беларусі Мяснікоў заўсёды згадваўся як чалавек, які «перамог» БНР.

У сталіцы ўшанаваныя амаль усе вядомыя кіраўнікі СССР, ваенныя і партыйныя, — Куйбышаў, Свярдлоў, Арджанікідзэ, Чапаеў, Кіраў, Калінін, Шчорс, Тухачэўскі, Ленін (таксама і ў выглядзе Ульянава), яго жонка Крупская і іншыя. Нават у Расіі да гэтых асобаў сёння ставяцца неадназначна. Для развіцця Беларусі (нават і ў выглядзе БССР!) іх дзейнасць мае негатыўны (у лепшым выпадку, нейтральны) характар. У сукупнасці гэтыя назвы маюць толькі ідэалагічны сэнс — але гэта зусім не беларуская дзяржаўная ідэалогія.

Таццяна Процька, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип