• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.08.2017 | Спорт

Беларускія рэгбісты: “Прыйсці можа кожны, але толькі адзінкі ў сілах застацца”

Рэгбі. Для большасці беларусаў гэты камандны від спорту здаецца экзатычным. Але з архіваў вядома, што першая каманда была заснаваная ў Мінску ў 30-х гадах мінулага стагоддзя.

Развіццё гульні заўжды было справай энтузіястаў, якіх ніколі не спынялі перашкоды, нават забарона гэтага віду спорту ў СССР у 1949–1957 гадах з фармулёўкай “игра, не соответствующая нравственным устоям советских людей”.

Беларускае рэгбі, у адрозненне ад таго ж літоўскага, не адзначылася на саюзнай арэне. У гульні быў хутчэй аматарскі статус – у чэмпіянаце БССР гулялі каманды буйных прадпрыемстваў.

Газета «Аўтазаводзец» (Мінск, 1960-ыя гг.)

Газета «Аўтазаводзец» (Мінск, 1960-ыя гг.)

На сённяшні дзень рэгбі-15 – другая па папулярнасці гульня ў свеце, а рэгбі-7 – алімпійскі від спорту. І акрамя Заходняй Еўропы, Аўстраліі, ПАР, Новай Зеландыі і Аргентыны рэгбі-7 актыўна развіваецца ў нашым рэгіёне. У Расіі і ва Украіне ўрокі па рэгбі ўключаныя ў школьныя праграмы.

Акрамя таго рэгбі – гэта вельмі відовішчны від спорту, а сусветны досвед паказвае, што гульня мае яшчэ і вялікі выхаваўчы патэнцыял для моладзі.

Развіццём аматарскага рэгбі ў Беларусі займаецца Спартыўная ўстанова “Рэгбі-Юніян”, створаная ў 2014 годзе.

Мы вырашылі паразмаўляць пра праблемы і перспектывы развіцця аматарскага рэгбі ў нашай краіне з дырэктарам установы Аляксеем Гайдукевічам. Размова адбывалася пасля турніру па пляжным рэгбі, які прайшоў у Мінску на мінулых выходных і ў якім бралі ўдзел рэгбісты з Нідэрландаў!

sober-gajdukievic-250x250

“Нам блізкая філасофія савецкіх добраахвотных спартыўных арганізацый, якія дзейнічалі ў часы СССР”

Найперш хачу адзначыць некаторыя пункты, на падставе якіх нашая ўстанова бачыць развіццё аматарскага рэгбі ў краіне.

Мы лічым, што для спорту ўвогуле ідэальнай формай з’яўляецца спалучэнне савецкага і сучаснага амерыканскага досведу. Так званы масавы спорт за Саюзам развіваўся ў добраахвотных спартыўных таварыствах пры прадпрыемствах, якія можна ахарактарызаваць як “гурткі для дарослых аматараў”, а ў ЗША юнацкі і студэнцкі спорт часам папулярнейшы нават за прафесійны, бо заўзятары больш цэняць “дух спаборніцтваў”, які нельга купіць за грошы.

Менавіта пабудова спаборніцтваў на такіх прынцыпах мне падаецца найбольш перспектыўнай на сённяшні дзень. Таварыствы як пункты збору моладзі і актыўных людзей, апантаных спортам і яго ідэалагічным напаўненнем. Філасофія рэгбі ідэальна адпавядае такому падыходу.

Тым больш што ў нашай краіне ўжо ёсць прыклады прыцягнення ўвагі гледачоў да аматарскага спорту.

Яшчэ такі падыход дае магчымасць выкарыстоўваць спорт таксама і ў выхаваўчых мэтах, што станоўча ўплывае на фармаванне асобы ў юнацкім узросце, а ініцыятыўнасць на нізавым узроўні развівае грамадскую супольнасць, аб’ядноўваючы грамадзян вакол агульнай справы.

У сувязі з гэтым нельга не адзначыць досвед Новай Зеландыі, дзе рэгбі стала падмуркам для аб’яднання жыхароў рознага паходжання ў лакальныя кам’юніці, далей – правінцыі і сучасную нацыю.

gbH7_pGHVXU

Такі падыход адрозніваецца ад таго, што мы цяпер назіраем у Беларусі: з аднаго боку, фінансаванне дзяржавай прафесійных спартсменаў, а з іншага – заняпад юнацкага і аматарскага спорту.

Такім чынам, маладыя людзі не маюць матывацыі, спорт ператвараецца з сістэмы для патрыятычнага выхавання выключна ў фармат тэлешоў.

Адзінымі рухавікамі для развіцця спорту як сістэмы для заахвочвання моладзі да самаўдасканальвання і фармавання мясцовых грамадскіх супольнасцяў могуць стаць аматары і энтузіясты.

Пошукам менавіта такіх людзей акрамя арганізацыйных момантаў і займаецца наша ўстанова.

“Дэмакратычнасць” рэгбі толькі дапамагае нам. Для арганізацыі трэніровак нам не патрэбнае ніякае дарагое абсталяванне, экіпіроўка, што даказвае магчымасць “аўтаномнага функцыянавання”. Не заўжды, праўда, хапае часу, бо ўсе спартоўцы і трэнеры займаюцца рэгбі ў вольны час.

Гуляць у рэгбі можна круглы год. Рэгбісты вельмі крэатыўныя і падрыхтаваныя да перашкод. Акрамя класічнай гульні ёсць варыянт “сем на сем”, пляжнага рэгбі летам, і нават снежнага (вельмі папулярны фармат сярод аматараў у паўночных краінах).

mMoqEkpHafU

EWSReS_PG4k

“У рэгбі прыйсці можа кожны, але толькі адзінкі ў сілах застацца”

– Мы не збіраемся фарсіраваць падзеі, наша галоўная мэта – не імкнуцца да ўдзелу ў федэрацыях, запрашаць легіянераў у зборныя і гэтак далей.

Сёння мы арганізавалі турнір па пляжным рэгбі з удзелам 4 каманд. У тым ліку адна каманда была з Нідэрландаў, хлопцы прыехалі ў Беларусь па ўласнай ініцыятыве, за свой рахунак, як рэгбійныя актывісты.

Галоўнае для нас – рэалізацыя нашых ідэй.

Каманды, сфармаваныя з удзелам нашай установы, гуляюць не толькі ў Беларусі, але і на міжнародных аматарскіх спаборніцтвах у Расіі і Украіне. У найбліжэйшы час плануецца візіт у Літву.

FcXRRzvvcZg

Адна з важных спадарожных задач – праца з моладдзю. У якой, у сваю чаргу, найбольш важны складнік – фармаванне патрыятычнага светапогляду. Тым больш што рэгбі гэтаму вельмі спрыяе.

Асаблівасці гульні дапамагаюць моладзі атрымліваць станоўчы досвед ва ўзаемадзеянні ў каманднай працы. Неабходнасць пастаяннага самаўдасканальвання, не толькі фізічнага, але і інтэлектуальнага, добра ўплываюць на фармаванне характару і моцнай асобы.

У нашых камандах гуляюць розныя людзі. У рэгбі можа прыйсці кожны, але толькі адзінкі ў сілах застацца.

Рэгбі – гульня кантактная, агрэсіўная, таму галоўныя рысы характару для гульцоў – гэта добрая магчымасць навучыцца быць увесь час сканцэнтраваным, умець пераадольваць цяжкасці, падаўляць супраціўленне сапернікаў і рабіць гэта ўсё ў камандзе, дысцыплінавана, згодна з планам. Нездарма гульню параўноўваюць з невялікай вайной, з усімі яе элементамі, у тым ліку і псіхалагічнымі.

gJIEu919oXA

Карыстаючыся мажлівасцю, хацелася б запрасіць усіх беларусаў, якія лічаць, што здольныя да цяжкіх выпрабаванняў у спорце, праверыць свае здольнасці на нашых трэніроўках, а таксама ахвочых дапамагчы ў папулярызацыі рэгбі ў краіне. Таксама мы вельмі спадзяемся на супрацоўніцтва з прадстаўнікамі няўрадавага сектара.

Гутарыў Яраслаў Імхоўскі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць

Дырэктар недзяржаўнага выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі здаў пасведчанне выдаўца ў Міністэрства інфармацыі....

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы
    Грамадства
    У Гродне затрыманы індывідуальны прадпрымальнік і папулярызатар беларускай культуры Антон Янкоўскі

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип