Беларускую Музычную Альтэрнатыву – у рэгіёны!

Шаноўныя сябры! Беларуская Музычная Альтэрнатыва “BMA Group” і аўтарскі калектыў выдання “222 альбомы беларускага року і не толькі” абвяшчаюць аб пачатку сваёй творчай дзейнасці у рэгіёнах Беларусі.

Калі вы зацікаўленыя ў арганізацыі сустрэчы з вядомымі музычнымі крытыкамі Вітаўтам Мартыненкам, Анатоль Мяльгуем ці беларускімі рок-музыкамі, звяртайцеся да каардынатараў “BMA group”!
Сустрэчы будуць ладзіцца ў межах дзейнасці фан-клубу беларускай музыкі “Будзьма свабоднымі”.

Кантакт для даведак 6490888 (Віталь Супрановіч)