19 чэрвеня 2025 года спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава. Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры» запрашае наведвальнікаў прыняць удзел у традыцыйнай акцыі «Быкаўскія дні», якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 года.
19 чэрвеня:
14:00 — 15:00 экскурсія па музеі
15:15 — 17:00 сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні ад зацікаўленных наведвальнікаў і адказы на іх. Вітаецца чытанне ўласных вершаў ці прозы, выкананне любімых песень.
20 чэрвеня:
Экскурсія-лекцыя «Франтавыя старонкі Васіля Быкава ў кінематографе». Пачатак а 14-й гадзіне.
21 чэрвеня:
«Васільковы пленэр». Роспіс шопераў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму «Выяўленне вобразаў В.Быкава праз інсітнае мастацтва». Пачатак а 14-й гадзіне.
22 чэрвеня:
«Васільковы пленэр». Роспіс шопераў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму «Выяўленне вобразаў В.Быкава праз інсітнае мастацтва». Пачатак а 14-й гадзіне.
Вядоўца мерапрыемстваў — куратар «Музея-дачы Васіля Быкава» Ірына Расціславаўна Князева.
Наведванне музея і ўдзел у экскурсіях — па прэйскуранце. Без папярэдняга запісу. Удзел у «Васільковых пленэрах» — па папярэднім запісе па тэл. +375 (29) 811-21-85, +375 (17 )363-94-65. Кошт: 30р.
Музей-дача Васіля Быкава працуе з 12:00 да 18:00 па адрасе Мінскі раён, аг.Ждановічы, вул.6-я Дачная, 62. Тэл. +375 (29) 811-21-85.