• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.02.2014 | Навіны "Будзьма!" Маналог майстра

“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”

Каму сёння патрэбныя рамёствы? Ці паважаюць беларусы старадаўнія ручныя ўменні? Любая размова пра рамесніцтва пачынаецца з натхнёных водгукаў аматараў hand-made, але ёсць і тыя, хто назаве працу рамеснікаў сёння непатрэбнай, “непрафесійнай” і “няякаснай”.

Паказаць, якім багаццем мы валодаем, прадэманстраваць разнастайнасць старадаўніх рамесніцкіх традыцый, пазнаёміць з адданымі сваёй працы людзьмі — мэта новага відэапраекта “Маналог Майстра”, які прадстаўляе грамадская культурнiцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” І, што надзвычай прыемна, праект стаў пераможцам конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма беларусамі!”.

“Для мяне праект “Маналог Майстра” — магчымасць ужывую сутыкнуцца з гэтымі незвычайнымі людзьмі, майстрамі, якія насуперак усім выгодам сучаснай цывілізацыі ўбачылі сябе часткай старадаўняй традыцыі і пры гэтым могуць заставацца паспяховымі, запатрабаванымі і ў нашым мадэрным сусвеце”, — каментуе сузаснавальнік праекта Зміцер Рагачоў.

“Маналог майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё —мінулае і будучыню.

ММВольга Жукава, рэжысёр і аўтар ідэі праекта, раней працавала на тэлебачанні, а гэты праект задумвала ў першую чаргу як самарэабілітацыю : “Працуючы на тэлебачанні, я сутыкалася з вялізнай колькасцю цікавых самабытных асобаў, але фармат перадачы вельмі абмежаваны, там вельмі далёка да раскрыцця Асобы Майстра. Таму цяпер спрабую крыху рэабілітавацца, найперш перад сабою. Мажліва, гэтыя нарысы пазней прывядуць да стварэння сапраўдных відэапартрэтаў”.

Стваральнікі імкнуліся дасканала перадаць атмасферу працоўнага месца рамеснікаў: “Задача аператара ў Маналогу Майстра, здаецца, вельмі вузкая — перадаць атмасферу працоўнага месца, знайсці дэталі і ракурсы, якія найлепей характарызуюць нашага героя. Насамрэч майстар ёсць творцам і свайго атачэння, але і атачэнне стварае непаўторны вобраз Майстра. Таму самае складанае і творчае для мяне — не згубіць аніводнае дэталі”, — адзначыў аператар Эдгар Грышчук.

Распачынае серыю нарыс “Музыка непазнаная”. “Кажуць, чаму беларусы такія бедныя і жалкія? Таму што яны не ведаюць, наколькі яны багатыя! Якое багацце ў іх побач — пад нагамі, справа і злева, спераду і ззаду”, — пра гэта і многае іншае разважае за працай Алесь Лось — мастак, музыка, этнограф, майстра музычных інструментаў, гаспадар аграсядзібы “Хутар Дудара”, месца, дзе можна шмат чаму навучыцца, добра папрацаваць і адпачыць і дзе заўсёды радыя добрым людзям.

Глядзіце першы фільм “Музыка непазнаная”:

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сайт праекта “Маналог Майстра”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Тадэвуш Касцюшка як мастак». Выдадзены набор паштовак з яго малюнкамі

Пад такім загалоўкам сёлета выйшаў набор паштовак, які ажыццявіў мемарыяльны музей-сядзіба імя Тадэвуша Касцюшкі ў Марачоўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Цені Брэйгеля, бярозы Рушчыца... Якімі карцінамі натхняліся беларускія паэты?

Кажуць, у нашых далёкіх продкаў усе жанры мастацтва былі з'яднаныя. Сапраўды, нашто для рытуалу дзеля ўдалага палявання...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

8 канцлераў, 7 гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў ВКЛ. Чым знакаміты род Радзівілаў?

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Радзівілы ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт

Кандыдат гістарычных навук, эксперт у краінах Азіі Яўген Красулін адказвае на пытанне, чаму менавіта ірацкія курды...

Апошнія навіны

    Мастацтва
    «Тадэвуш Касцюшка як мастак». Выдадзены набор паштовак з яго малюнкамі
    Мастацтва
    Цені Брэйгеля, бярозы Рушчыца... Якімі карцінамі натхняліся беларускія паэты?
    Гісторыя
    8 канцлераў, 7 гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў ВКЛ. Чым знакаміты род Радзівілаў?
    Грамадства
    «Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт
    Гісторыя
    Гісторыя з полацкім Верхнім замкам — усё адно як, калі б Красную плошчу ператварылі ў дробнааптовы рынак
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка: Наступныя 10 гадоў мы будзем прапрацоўваць траўмы 2020
    Замежжа Кіно
    Ужо сёння ў Варшаве пачынецца кінафестываль Bulbamovie
    Гісторыя
    Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю
    Кіно
    Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха»
    Культура
    Сяргей Будкін: «Істотнай ролі Мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу»
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Баранавіцкім раёне. Частка другая
    Грамадскі сектар
    Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі
    Культура
    Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба
    Адукацыя
    “Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы
    Аляксандр Пашкевіч: Польшча змагла, бо паказала ўнутраную сілу, з якой дагэтуль лічыцца ўвесь свет

Афіша

  • 17.11 17:00Лекцыя «Этрурыя мастацкая ці Гісторыя жывапісу Тасканы»
  • 17.11 20:00Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»
  • 23.11 10:00Навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як знікаюць вёскі Гомельшчыны: у месяц улады зносяць і закопваюць амаль 100 дамоў
    • Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю
    • Як у Чэхіі «разбеларусілі» Скарыну і зняважылі беларусаў
    • За беларускага студэнта заступіліся 15 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук
    • Мацярдушка, брызгліна, дзяркач: выйшаў з друку «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM