Адказы на сур’ёзныя пытаннi лялечнiкi раяць шукаць у беларускiх казках. Менавiта iх узяў за аснову Анатоль Вярцiнскi, вырашыўшы паразважаць пра тое, адкуль бяруцца пакуты i несправядлiвасць. А рэжысёр Аляксей Леляўскi пачытаў сумную гiсторыю, але не стаў нудзiцца, а наадварот, успрыняў усе сур’ёзныя думкi з пэўнай доляй iронii, якой часам нестае беларусам. І вырашыўшы падзялiцца ёю з iншымi, узяўся за працу. Вынiкам яе стаў спектакль “Чаму старэюць людзi?”, якi 25 верасня адкрые тэатральны сезон у Беларускiм дзяржаўным тэатры лялек.
Iдэю рэжысёра падтрымала мастак Таццяна Нерсiсян, зразумеў гумар i Леанiд Паўлёнак — лiдар гурта “Нагуаль” стварыў музыку для спектакля. Тэкст цалкам.
Фота: puppet-minsk.com