• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.10.2015 | Замежжа Літаратура

«Час сэканд-хэнд» паставяць у тэатры Шведскага Радыё

У Радыётэатры Шведскай вяшчальнай карпарацыі (SR) ідзе праца над спектаклем паводле кнігі «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч.

З гэтай нагоды мы звярнуліся па каментар да таго, хто якраз і працуе над гэтай пастаноўкай – беларускага паэта, перакладчыка і, адначасна, супрацоўніка Радыётэатра, драматурга і рэжысёра Дзмітрыя Плакса. Як адзначыў пастаноўшчык, грамадская і журналісцкая рэакцыя на сёлетняе прысуджэнне Нобелеўскай прэміі ў Швецыі “амаль аднагалосна радасна-пазітыўная: той выпадак, калі ніхто не задае пытанняў кшталту “каму-каму?” ці “за што?!”.

Паводле Дзмітрыя Плакса, правы на пастаноўку “Часу сэканд-хэнд” былі набытыя Радыётэатрам яшчэ ў 2013 годзе, без увагі на магчымае ці не магчымае прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Тым не менш, сімвалічна, што публічная прэм’ера гукавога спектакля пройдзе, як плануецца, у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме 11 ці 12 снежня, а першае выйсце спектакля ў эфір адбудзецца 13 снежня.

Нагадаем, што Нобелеўскі дзень кожны год адзін і той жа – 10 снежня. Атрымліваецца, што, нічога загадзя не плануючы, Радыётэатр прадставіць шведскай публіцы “Час сэканд-хэнд” на наступны дзень пасля прачытання Святланай Алексіевіч Нобелеўскай лекцыі.

У пастаноўцы задзейнічаныя вядомыя шведскія акторкі, зоркі тэатру, кіно і тэлебачання. У галоўных ролях выступаюць Перніла Аўгуст і Лена Эндрэ. Перніла Аўгуст шмат гадоў працавала з Інгмарам Бергманам – да прыкладу, у фільме “Фані і Аляксандр”, спектаклях “Гамлет” паводле Шэкспіра, “Марыя Сцюарт” паводле Шылера, “Лялечны дом” паводле Ібсэна, пастаўленых Бергманам; а таксама атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю на Канскім фестывалі ў 1992 годзе (фільм “Добрыя намеры”, сцэнар Інгмара Бергмана). Лена Эндрэ таксама доўгі час працавала з Бергманам, грала ў той жа “Марыі Сцюарт”, фільме “Здрада” і іншых стужках паводле бергманаўскіх сцэнараў. Але найбольшую вядомасць прынесла ёй праца ў экранізацыі трылогіі Стыга Ларсана “Міленіум”: фільмы “Дзяўчына з татуіроўкай дракона”, “Дзяўчына, якая зруйнавала паветраныя замкі” і “Дзяўчына, якая гулялася з полымем”.

Шведскі Радыётэатр у трэці раз звяртаецца да кніг Святланы Алексіевіч. У 1998 годзе была здзейсненая пастаноўка паводле “Чарнобыльскай малітвы”, а сёлета была пастаўленая і першая кніга Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”. Акрамя твораў беларускай набелянткі, у Радыётэатры драматызаваліся і ставіліся Артур Клінаў (“Мінск – Горад Сонца”, 2012, пастаноўка Дзмітрыя Плакса), Мікалай Халезін (“Спасцігаючы каханне”, 2010, пастаноўка Наталі Рынглер), Барыс Пятровіч (“Нічый Чарнобыль”, 2011, пастаноўка Людвіга Юзэфсана).

 

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип