Надвор’е пакуль на радуе снегам, але хочацца ўдыхнуць асабліва свежае паветра, пачуць той самы прыемны хруст пад нагамі, пагуляць у снежкі ці «памаляваць» анёлаў, заваліўшыся ў мяккі халодны сумёт. Апошняга не абяцаем, але здзейсніць першыя два пункты, пакатацца на лыжах ці снаўбордзе, проста па-дзіцячы зʼехаць з горкі на цюбінгу дакладна можна. «Белсат» распавядае, дзе проста цяпер у Беларусі знайсці снег.
Катанне на цюбінгу ў гарналыжным комплексе Сілічы. Фота: silichy.by
У Беларусі некалькі гарналыжных комплексаў і шмат лыжаролерных пляцовак. Там рыхтуюць спартоўцаў, але можна катацца і прыватным асобам — на прафесійнай трасе, калі вы ўжо дасведчаны лыжнік ці снаўбардыст, або на простых схілах, калі навічок ці толькі вучыцеся.
Але некаторыя комплексы ці асобныя трасы могуць быць закрытыя для наведнікаў у дрэннае надворʼе (напрыклад, калі доўга стаіць адліга або паветра занадта цёплае для зімы). Нават калі на вуліцы ўстойлівы мінус, абʼект можа не працаваць, калі зломіцца абсталяванне, напрыклад падʼёмнік. Таму перад паездкай лепш паглядзець у сацсетках ці ўдакладніць беспасярэдне на абʼекце, ці ўсё ў парадку. Таксама ўлічвайце, што на некаторых абʼектах бяруць заклад, які вяртаецца пасля здачы інвентару.
У Сілічах 12 гарналыжных трасаў, сярод іх вучэбная і дзіцячая, а таксама 4-мясцовая канатная дарога. Экстрым-парк прапаноўвае трампліны, хаф-пайп, снаўпарк. Ёсць начныя катанні — з 22:00 да 02:00.
Скі-пас у будні каштуе танней: Br 28 за гадзіну на дарослага, Br 17 — на дзіця. У выходныя — Br 40 і Br 25 адпаведна. Цэлы будні дзень — Br 90 дарослы (Br 65 дзіцячы), у выходныя — Br 115 і Br 75. Вучэбная траса — Br 20–30 у залежнасці ад дня (Br 13–18 для дзяцей) за гадзіну.
Цэны на пракат рыштунку таксама залежаць ад дня тыдня, часу пракату, узросту. Напрыклад, за поўны гарналыжны камплект на гадзіну для дарослага ў выходны дзень заплаціце Br 30. Самі лыжы і боты будуць каштаваць Br 18 і Br 13 адпаведна. Камплект для катання на снаўбордзе — Br 30 (Br 18 — дзіцячы).
100-метровы спуск на цюбінгу — Br 4, а калі заплаціць адразу за 10 — то Br 23. Але цюбінгавая траса пакуль закрытая.
Канатная дарога таксама платная, адзін падʼём — Br 13 для дарослага і Br 8 для непаўналетняга.
28 лістапада ў Раўбічах паведамілі, што ўжо падрыхтавалі першую лыжную трасу. Гэта Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі ў зімовых відах спорту — найбуйнейшы комплекс у краіне. Тут можна пакатацца на лыжах па трасе даўжынёй 600 м.
Цэны на катанне тут адрозніваюцца ў залежнасці ад часу, а камплекты лыжаў дзеляцца паводле ўзроўню ад «эканом» да «профі». Гадзіна катання для дарослага і дзіцяці каштуе Br 8 і Br 5, калі прыйсці з 8:00 да 17:00. Пазней (да 19:00) — Br 10 і Br 7 адпаведна.
Цэны на катанне ў Раўбічах. Скрыншот сайту: www.rau.by
Набыўшы тут скі-пас, можаце карыстацца лыжнымі трасамі, снаўпаркам, трасай для снаўборд-кросу і вучэбным схілам, падʼёмнікам, а таксама атрымліваеце страхаванне. Ёсць і канатная дарога. Калі купляеце скі-пас на вучэбны схіл, а на вуліцы дрэннае надворʼе, лепей зірнуць у сацсеткі курорту ці патэлефанаваць туды — часам схіл могуць закрываць.

Цэны на зімовае катанне ў спартова-аздараўленчым комплексе Лагойск. Скрыншот logoisk.by
Пляцоўка месціцца ў самім горадзе, на вуліцы Інтэрнацыянальнай, на беразе Прыпяці, падняцца туды можна на бугельным падʼёмніку. Тут прафесійная і вучэбная трасы для лыжаў, схілы для снаўбордаў.
Актуальных цэнаў на сезон 2025–2026 мы не знайшлі, мазырскі комплекс не мае сайту, а старонкі ў сацыяльных сетках неактыўныя. Але ў 2024-м пакатацца на цюбінгу тут — і гэта дазволена толькі дзецям — каштавала Br 4,5 і Br 6 за гадзіну ў будні і выходныя адпаведна. Агулам цэны на катанні былі такія:

Цэны на пракат рыштунку ў спартова-аздараўленчым комплексе «Мазыр» на 2024 год
Гэта ўжо Гарадзенская вобласць, парк месціцца ў аграгарадку Каробчыцы Наваградскага раёну, агульная плошча — 27 гектараў. Пакуль пляцоўка часова закрытая, бо падʼёмнік паламаўся, але да канца зімы яшчэ далёка, то пакінем яго ў спісе.
Уваход на цюбінгавы схіл у мінулыя гады тут каштаваў Br 10 у будні дзень і Br 12 у выходны, на гарналыжны — Br 10 і Br 15 адпаведна, на трасу для бегавых лыж — цэннік адзін, Br 5. Для дзяцей да 12 гадоў і і дарослых 60+ цана на 50% меншая.
Парк актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп», 2023 год. Фота: grodnonews.by
Яшчэ адна пляцоўка ў Гарадзенскай вобласці, на ўскраіне Наваградку. Тут праходзяць заняткі маладых спартоўцаў, спаборніцтвы, але аматары таксама могуць пакатацца па лыжных схілах. Ёсць, вядома ж, і пракат рыштунку. Сама траса праходзіць уздоўж лясных схілаў, яе даўжыня — 1800 метраў са стромкімі і спадзістымі падʼёмамі і спускамі.
Лыжаролерная траса ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёну, Берасцейскай вобласці. Пакуль гэтая пляцоўка не падрыхтаваная да сезону 2025–2026, але звычайна працуе зімой і прымае ахвочых пакатацца.
Як пазначана на сайце Баранавіцкага раённага фізкультурна-спартовага клубу «Надзея», да якога адносіцца цэнтр, камплекты лыжаў на гадзіну тут выдаюць за Br 5–6, уваход са сваім інвентаром — Br 3. Можна пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі. Сачыць за навінамі і даведацца, калі запусцяць пушкі штучнага снегу, можна на старонцы ў Instagram.
Гэта гарналыжны комплекс «Сонечная даліна» на вуліцы Каржанеўскага, 45. Як правіла, сезон тут стартуе ў сярэдзіне снежня, але пакуль снежных гарматаў там не запускалі і просяць сачыць за абнаўленнем інфармацыі на сайце ці запытваць праз тэлефон.
Цэны на катанне і пракат рыштунку ў гарналыжным комплексе «Сонечная даліна» на 2024 год. Скрыншот сайту sdolina.by
У комплекс уваходзяць асноўны і вучэбны схілы — да іх давязе бугельны падʼёмнік. Ёсць пракат інвентару, працуюць інструктары. Актуальнага прэйскуранту пакуль таксама няма, але можна арыентавацца на леташні. Меншыя цэны на пракат і катанні тут не толькі для дзяцей да 12 гадоў, але і для людзей сталага веку.
Напрыклад, камплект з лыжамі ці снаўбордам на гадзіну дадуць за Br 14 (Br 17 у выходны) дарослым і Br 9 (Br 12) дзецям.