Кітай запланаваў адправіць людзей на Марс у 2033 годзе

Кітай падрыхтаваў касмічную праграму, якая прадугледжвае пяць пілатуемых палётаў на Марс да 2043 года. Першы намечаны на 2033 год.


img.php.jpg

У перспектыве краіна хоча стварыць на планеце пастаянную базу, а на шляху да яе — «касмічную лесвіцу». Яна будзе ўключаць у сябе некалькі станцый, дзе можна здзейсніць прыпынак, піша Global Times.

Для пачатку Кітай плануе у 2030 годзе даставіць на Зямлю ўзоры глебы Марса ў ходзе беспілотнай місіі.

Палёты на Месяц: апублікаваныя першыя фота суперракеты NASA

Доўгатэрміновы план — выкарыстоўваць патэнцыйныя рэсурсы Чырвонай планеты: здабываць з нетраў ваду, сінтэзаваць кісларод і вырабляць электрычнасць.

У ходзе яго рэалізацыі спатрэбіцца адпраўляць у космас робатаў і стварыць тэхналогію адпраўкі астранаўтаў на Зямлю.