“Абудзі гэты горад, ён спіць!” — пад такім лозунгам 30 мая ў Мінску (а дакладней, па Мінску) прайшоў лятучы карнавал вулічнага мастацтва. Паэты, музыкі і майстры агнявога шоу выйшлі на вуліцы сталіцы, каб давесці, што там ёсць месца творчасці.
“Я баяўся арышту”
“Сучаснае мастацтва загнанае ў катакомбы галерэй, музеі, душныя актавыя залі. Гэта няправільна! Наша мэта — вывесці культуру з рэзервацыі ў публічную прастору” — пачаў сваю прамову Кірыла Ільніцкі, удзельнік студыі “Фартынбрас” пры “Свабодным тэатры”. Ён працаваў чымсьці накшталт сярэднявечнага глашатая, прыцягваючы ўвагу мінакоў да “прадстаўлення”. Тэкст цалкам.