• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.11.2021 | Гісторыя

8 канцлераў, 7 гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў ВКЛ. Чым знакаміты род Радзівілаў?

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур».


21.jpg

Радзівілы

Радзівілы — адзін з найбуйнейшых магнацкіх родаў Еўропы, прадстаўнікі якога ў XVI–XVIII стагоддзях займалі першае месца сярод магнатаў Вялікага Княства Літоўскага па магутнасці, колькасці маёнткаў і палітычным уплыве. Радзівілы займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, адыгрывалі першыя ролі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці.

Аб паходжанні Радзівілаў існуе некалькі паданняў. Паводле аднаго з іх, Радзівілы паходзілі з вышэйшага жрэчаскага саслоўя язычніцкай Літвы, і родапачынальнікам з’яўляецца жрэц Лыздзейка. Першым гістарычна вядомым носьбітам прозвішча быў Мікалай Радзівіл Осцік-Крысцін.

22.jpg
Герб «Тромбы», прыняты Осцікам-Крысцінам ад палякаў паводле Гарадзельскай уніі (1413)


У 1547 годзе Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі, які распаўсюдзіўся затым на ўсю фамілію.

Радзівілы валодалі гарадамі, мястэчкамі і сотнямі вёсак у Беларусі і Літве. У 1586 годзе паміж братамі Мікалаем Крыштафам, Альбрэхтам і Станіславам з нясвіжскай лініі Радзівілаў было заключана пагадненне аб стварэнні Клецкай, Нясвіжскай і Алыцкай ардынацый — непадзельных уласных маёнткаў, што перадаваліся ў спадчыну толькі па мужчынскай лініі. У XVI–XVIII стагоддзях Радзівілы мелі сваё войска са шляхты і ваеннаслужачых людзей, якія атрымлівалі за службу зямлю «навечна». Мелі і свае крэпасці: Нясвіж, Біржы, Кейданы, Мір, Любчу і іншыя з гарнізонамі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Радзівілы заснавалі кадэцкія корпусы ў Слуцку і Нясвіжы. Войска Г.Ф.Радзівіла налічвала 6 тысяч чалавек (столькі ж мела ўся армія Вялікага Княства Літоўскага). У сваіх уладаннях Радзівілы трымаліся як удзельныя князі. У радаводах да аднолькавых імёнаў дадавалі нумары і мянушкі, як у пануючых еўрапейскіх дынастыях. Мікалай Радзівіл Чорны атрымлівае тытул князя ад імператара Карла 9.

Радзівілы адыгрывалі значную ролю ў культурным і рэлігійным жыцці. У XVI–XVIII стагоддзях частка з іх перайшла ў кальвінізм і кіравала пратэстанцкай супольнасцю краіны. Большасць Радзівілаў засталіся католікамі. У сваіх гарадах і маёнтках яны адкрывалі школы і друкарні, збіралі архівы. Князі Радзівілы мелі некалькі архіваў: у Нясвіжы, Берліне, Варшаве, Небарове, Карноўчыцах. Нясвіжскі архіў — самы старажытны. Ён з’яўляецца каштоўнейшым гістарычна складзеным комплексам дакументаў для вывучэння гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Адна яго частка зараз захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску, другая — у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве. Карта Вялікага Княства Літоўскага, створаная на пачатку XVII стагоддзя па загадзе Мікалая Крыштафа Радзівіла па мянушцы Сіротка, была адной з лепшых сярод падобных карт у свеце. Прадстаўнікі роду вядомыя як мецэнаты, кампазітары, заснавальнікі мануфактур.

Шырокую вядомасць меў Нясвіжскі тэатр, у якім сярод іншых ставіліся драматычныя творы Уршулі Радзівіл, Нясвіжскія музычная і балетная школы. Антоні Радзівіл (1775–1883) здабыў вядомасць як кампазітар, аўтар першай оперы «Фауст».

Прадстаўнікі роду займалі высокія дзяржаўныя пасады. Восем канцлераў, сем гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў Вялікага Княства Літоўскага, 19 ваяводаў былі з роду Радзівілаў.

Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі сем’ямі Еўропы, пануючымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойбурга, Курляндыі, Малдовы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII — на пачатку ХХ стагоддзя яны ўваходзілі ў склад арыстакратыі Расіі, Прусіі і Аўстрыі, валодалі маёнткамі ў Францыі. Прадстаўнікі роду жывуць сёння ў Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах.

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип