Ці застанецца што-небудзь ад кляштара бернардынаў пасля яго рэстаўрацыі? (+ фота)

15.03.2012 Культура

Працы на будаўнічая пляцоўцы ў Верхнім горадзе, на якой ідзе прыстасаванне былога бернардынскага кляштара пад гатэльны комплекс нічым не адрозніваюцца ад прац на жывёлагадаўчым комплексе.

Такія высновы зрабіў старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

“Мабыць тэрмін “комплекс” ужо сам па сабе настройвае на адпаведны лад. Бо ва ўсім нармальным свеце помнік 17-га стагоддзя, ды і любога іншага стагоддзя, не назавуць комплексам. І калі на хвіліну ўявім, што Мінск знаходзіцца ў Еўропе не толькі геаграфічна, а здарыўся цуд, і мы патрапілі ў еўрапейскую цывілізацыйную прастору, то кляштар айцоў-бернардынаў зваўся б у нас ансамблем. Ансамблем будынкаў былога бернарынскага кляштара”.

Ну а зараз пра самі працы і да чаго яны прывялі. Вынік Вы зможаце пабачыць на фотаздымках.

Снег пад сценамі – вільгаць у сценах
Штраба прабітая па пятцы звода. Канструкцыя аслаблена.

“Шмат можна распавядаць, як пры правядзенні прац у помніку проста забіваецца аўтэнтыка, як будынак 17-га стагоддзя літаральна выхалошчваецца непрадуманымі, неабгрунтаванымі праектнымі рашэннямі”.

Праз часовае пакрыццё страхі бачны ўвесь горад

Таварыства аховы помнікаў скіравала лісты ў міністэрства культуры і Генпракуратуру, аднак адказ быў відавочным.

Ліст Генпракуратуры

 

“Але, чарговая адмова нас ужо не засмуціла, прывыклі ўжо. Праўда, вельмі насцярожылі словы ў лісце, што праектаванне аб’ектаў і правядзенне прац у Гістарычным цэнтры праводзіцца адпаведна Дэтальнага плану рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска”, – кажа Антон Астаповіч.

“Бернардынскі мужчынскі кляштар у г. Мінску. Помнік архітэктуры 17-га ст. нацыянальнага значэння. Архітэктурны ансамбль, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы яшчэ ў даваенны перыяд, як адзін з самых старажытных мураваных аб’ектаў горада. Помнік з досыць стандартным лёсам. Гэта пазбаўленне статусу касцёла і кляштара пасля вызвольнага паўстання 1863 г., перапрафіліроўка пад свецкія дзяржаўныя ўстановы – турма і архіў, дарэчы функцыі не змяніліся практычна да апошнягы часу, а архіўныя ўстановы і зараз знаходзяцца ў мурах касцёла Святога Юзафа”.

Больш падрабязна чытайце на сайце Таварыства аховы помнікаў.