6 лютага ў Валожынскай ешыве адбылося адкрыццё выставачнага праекта Натыў — Ізраільскага культурнага цэнтра, прысвечанага 150-годдзю Хайма Вейцмана, паведамляецца на старонцы ў Фэйсбуку Ізраільскага культурнага цэнтра ў Мінску.
Ураджэнец Беларусі, вучоны з сусветным імем, які стаў доктарам навук у 30 гадоў, першы прэзідэнт дзяржавы Ізраіль, заснавальнік навуковага інстытута — гэта ўсё ён, Хаім Вейцман.
Выстава заснавана на матэрыялах, прадстаўленых Інстытутам ім. Вейцмана ў Рахавоце. Таксама ў выставе былі выкарыстаны фотаздымкі і асабістыя перапіскі з сямейнага архіва Меера Вейсгала — памочніка, сябра і паплечніка Хаіма Вейцмана. Іх прадаставіў арганізацыі Націў праўнук Вейсгала — Ёнатан Амір.
Гісторыя, асабістыя фотаздымкі, цытаты і ўспаміны, прадстаўленыя на выставе, адкрываюць для гледача шматграннасць і маштабнасць асобы простага хлопчыка з беларускай глыбінкі, які стаў адным з самых вядомых яўрэяў свету і легендай Дзяржавы Ізраіль.
Выстава працягнецца да 1 сакавіка 2025 года.
Будынак валожынскага ешыботу