Да Дня палітвязня беларуская тэатральная школа Razam прадстаўляе пастаноўку «Volnyja»

21 траўня беларуская тэатральная школа Razam запрашае на спектакль «Volnyja».


«Volnyja»

«Volnyja» — гэта гісторыя пра страту дома, барацьбу і адзінства. І пра тое, чаго так не хапае нам усім у гэты час — надзею», — напісана ў апісанні да пастаноўкі.

У спектаклі ўдзельнічаюць вучні беларускай тэатральнай школы і прафесійныя акцёры.

Дзе і калі?

Дата: 21 траўня

Час: 20:00 (час мясцовы)

Месца: Vilniaus gatve 16, Вільня.

Рэгістрацыя на спектакль па спасылцы.