Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 5-6 чэрвеня 2010 г. зладзіла двухдзённую вандроўку па Лагойшчыне і цэнтральнай Віцебшчыне. Падчас падарожжа мы наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік, музеі Янкі Купалы і Змітрака Бядулі, пабачылі вытокі Бярэзіны і непаўторныя краявіды Віцебскага Паазер’я, а таксама шэраг помнікаў архітэктуры і гісторыі ў самых розных гарадах, мястэчках і вёсках нашай такой не спазнанай яшчэ Беларусі.