У архіве знойдзены дакументы пра расстрэл антысавецкіх партызан

28 траўня 1921 года за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе ў Барысаўскім павеце камуністы расстралялі 9 чалавек, адзін уцёк з-пад канвою. Месца расстрэлу невядомае. Столькі ж бальшавікі саслалі або перадалі пад нагляд спецслужбаў, піша тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі са спасылкай на дакументы з Архіва новых актаў у Варшаве.

Kazimir Sliaski Казімір Сляскі

Атрад дзейнічаў з лета 1920 года. Ягоны камандзір, 53-гадовы ўладальнік хутара Антонаўка Казімір Сляскі, гуртаваў моладзь з суседніх вёсак, пераважна рыма-каталікоў. Усіх іх абвінавацілі ў сувязях з Польшчай, нападах на чырвонаармейскія абозы і забойстве савецкіх актывістаў.

Antysaviecki partyzan

Antysaviecki partyzan

Справу вёў следчы Цітоў. Ён запісаў у абвінаваўчым заключэнні:

«Сляскі асабіста з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў сярод моладзі ісці за «Айчыну» і ахвяраваць сваім жыццём і дабром дзеля дасягнення панскага царства Беларусі».

Antysaviecki partyzan

Antysaviecki partyzan

Antysaviecki partyzan

У памяць пра бацьку сын Сляскага пазней усталяваў у адным з касцёлаў Варшавы памятную шыльду.

У 1992 годзе ўсе асуджаныя былі рэабілітаваныя.

Antysaviecki partyzan

Antysaviecki partyzan

Здымкі са справы: AAN, ф. 2478, с. 651.