Фонд Bysol абвясціў афіцыйны збор на дапамогу бацькам і дачцэ Валярыны Куставай. «Многія мяне ведаюць як паэта, тэлевядоўцу, ментарку, аўтарку медыйных праектаў. Усё жыццё я пісала кнігі, папулярызавала беларускую культуру, дапамагала людзям, якія апынуліся ў бядзе. Але зараз я і сама вымушаная звярнуцца па дапамогу, хоць гэта было вельмі няпростым рашэннем», — піша Валярына.
У 2020 годзе Валярына стварыла праект «Беларус беларусу», з дапамогай якога распавядала пра рэпрэсіі і дапамагла больш як 120 сем’ям палітзняволеных і рэпрэсаваных. У 2021-м супраць Валярыны распачалі крымінальныя справы за нібыта «фінансаванне і арганізацыю пратэстаў». Пісьменніца эвакуявалася ў Польшчу без грошай, з адным заплечнікам. Там яна працягвала працу і шмат валанцёрыла.
Валярына адна гадуе дачку і ўтрымлівае пажылых бацькоў. Праз нейкі час пасля пераезду ў бацькі Валярыны дыягнаставалі рак.
«Лекары давалі яму толькі два месяцы, але ўжо больш за год я змагаюся за ягонае жыццё: складаная аперацыя, 12 цыклаў хіміятэрапіі, трамбоз, абследаванні ў чаканні наступнай аперацыі. Першыя месяцы я была суткамі з ім у шпіталі, пасля рабіла перавязкі, уколы, вазіла на працэдуры. Затым лекаванне спатрэбілася і дачцэ. Я вымушана стала бацькамі і для свайго дзіцяці, і для сваіх мамы з татам, — піша Валярына. — Вядома, медыцынская дапамога стала патрэбнай і мне: стома, стрэс, дэпрэсія і выгаранне істотна пагоршылі маё здароўе, давялося рабіць нават аперацыйныя ўмяшальніцтвы. А апошнія рэнтгены, аналізы і заключэнні лекараў сведчаць, што мне трэба тэрміновае лекаванне і рэабілітацыя (якой па дзяржаўнай страхоўцы [чакаць] некалькі гадоў). І хоць я працягваю працаваць, бо няма іншага выбару, усё апісанае не магло не завесьці мяне ў пазыкі. Менавіта праз іх я і звяртаюся да вас.
Калі перажыву гэты самы складаны час, то зноў вярнуся да таго, каб падтрымліваць іншых, ратаваць беларусаў і беларусак і натхняць на жыццё. Зноў жыць самой і ствараць для нашай балючай Беларусі, бо маё сэрца глыбока перакананае ў тым, што беларус беларусу — любоў, падтрымка і перамога. І дзе мы разам — там і Радзіма. Таму вельмі прашу вас пра дапамогу. Сума, пра якую я прашу, не пакрые ўсе патрэбы і выклікі, якія з’явіліся ў маім жыцці, але вельмі дапаможа пачаць змаганне, і, вядома, я буду ўдзячная за кожнае магчымае ахвяраванне. Калі надарыцца цуд, і збярэцца больш за мінімальную неабходную суму, я змагу патраціць гэтыя грошы на рэабілітацыю таты, а таксама на лекаванне і рэабілітацыю мяне і дачкі».
Валярына просіць рабіць ахвяраванні праз Bysol.
Калі па прычынах бяспекі ці нейкіх іншых вы не можаце заданаціць на Bysol, то скарыстайцеся іншымі магчымасцямі падтрымаць Валярыну:
— Revalut: @valery0app
— Paysera альбо Blik: +48 515084712
— PayPal: valiaryna.kustava@gmail.com
Tytuł: wsparcie
На рэабілітацыю таты: Uladzimir Kustau
PL 84 1090 2590 0000 0001 4872 0243
Santander bank SWIFT/BIC-код: WBKPPLPPXXX
Tytuł: darowizna /wsparcie
На рэабілітацыю дачкі: Dzivija Kustava
PL 64 1090 2590 0000 0001 4854 2317
Santander bank SWIFT/BIC-код: WBKPPLPPXXX
Tytuł: wsparcie
Рэабілітацыя і лекі для Валярыны:
EUR: PL 29 1090 2590 0000 0001 4854 1880
USD: PL 77 1090 2590 0000 0001 48541889
SWIFT/BIC-код: WBKPPLPPXXX Santander Bank
Valeryja Kustava
Tytuł: darowizna альбо wsparcie