• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.12.2022 | Грамадства

Дарыце каханне, аптымізм, надзею і веру ў цуд. Карысныя парады, як правільна выбраць падарунак

Мы гаворым Новы год і маем на ўвазе асаблівую атмасферу, пах ігліцы і мандарынаў, і, вядома, падарункі. Пра што трэба памятаць, каб набытыя ці створаныя вамі рэчы па-сапраўднаму радавалі родных, калег і сяброў? Разбіраецца «Звязда».


328.jpg Фота: pixabay.com

Станьце чараўніком

— Новы год — свята, якое не толькі для дзяцей, але і для дарослых заўсёдызвязана з магіяй, чараўніцтвам, — пераканана псіхолаг Таццяна Шаранда. — Таму важна, каб самы просты падарунак змяшчаў нейкі сюрпрыз, каб ён быў незвычайна паднесены. Адна дзяўчына распавяла мне, у якое захапленне прыйшоў яе хлопец, калі на Новы год яна ўручыла яму вялікі гелевы шар з яго партрэтам, а маму прымусіла нават праслязіцца звязанымі з воўны ёлачнымі рознакаляровымі шарамі. Здавалася б, гэтыя рэчы недорага каштавалі, але пакарылі сваёй арыгінальнасцю, — у іх адбілася шчырасць і глыбіня пачуццяў, гатоўнасць памарнаваць час, паднапружыць фантазію, каб прыемна здзівіць дарагіх, каханых людзей. Нават выпечаныя традыцыйныя піражкі могуць запомніцца на ўсё жыццё, калі ўкласці туды нейкія сюрпрызы і разыграць паміж гасцямі! Шмат у каго незалежна ад узросту, святкаванне Новага года трывала асацыюецца з зіготкімі навагоднімі цацкамі, гірляндамі, феерверкамі і бэнгальскімі агнямі — Святлом, якое адольвае Цемру. Таму не бойцеся дарыць усё бліскучае, іскрыстае, пераліўнае: яно выдатна падыдзе для стварэння выключнай, чароўнай, казачнай атмасферы.

Патрапіць у дзясятку

Некалькі парадаў, каб выбраць удалы падарунак:

  • Забудзьцеся пра банальнае. Дзесятая па ліку патэльня ці рондаль напэўна не выклікае захаплення ў жонкі — яна ўспрыме іх як намёк на пажыццёвую катаргу ў пліты. Традыцыйныя шкарпэткі ці крэм для галення могуць быць расцэнены мужам ці прыяцелем як адсутнасць сапраўднай цікавасці і павагі да іх непаўторнай індывідуальнасці.

  • Прысмакі не прынята дарыць мужчынам, а спіртное — жанчынам.
  • Вельмі важна памятаць пра перавагі чалавека, калі жадаеце яго парадаваць.
  • Не варта дарыць карціну таму, хто мала цікавіцца жывапісам, зборнік фантастыкі — аматарам дэтэктываў, набор інструментаў чалавеку, які не ўмее нават забіць цвік. А вось калі вашай сваячке падабаецца гатаваць, калі яна прыналежыць да ліку прыхільнікаў здаровага сілкавання, то напэўна будзе глыбока ўдзячная за параварку, аб якой даўно марыла. Лёгка парадаваць сябра, калегу, сваяка, калі вам добра вядома пра іх захапленні — рыбалкай, маляваннем па нумарах, садоўніцтвам, вышыўкай і г.д.
  • Абавязкова ўлічвайце ўзрост таго, каму прызначаецца тая ці іншая рэч. Шалік ці тапкі, якія прыйдуцца да спадобы дзядулю, могуць пакрыўдзіць сябра.
  • Дарыць хатніх гадаванцаў трэба толькі тады, калі дакладна ведаеце, што менавіта іх не хапае для поўнага шчасця гэтаму чалавеку. У такіх выпадках добра было б напярэдадні ўдакладніць аб яго падрыхтаванасці завесці чацвераногага сябра, высветліўшы ўсе перавагі адносна пароды, знешняга выгляду і г.д. Адна справа — набыць шчанюка дзіцяці, які ўвесь час просіць аб гэтым, зусім іншае — узрадаваць ім на Новы год маму або прыяцельку, якія замілоўваюцца чужымі кацянятамі і сабакамі, але самі зусім не маюць часу, сродкаў і сіл, каб займацца імі.
  • Паміж блізкімі і сябрамі рознага фінансавага статусу, тон задае той, чый даход ніжэй. Калі забяспечаная жанчына падорыць прыяцельке дарагую парфумерыю, то паставіць яе ў няёмкае становішча: той давядзецца альбо «разарыцца» на такі ж па кошце зваротны прэзент ці паднесці тое, што дазваляюць сродкі, але адчуваць пры гэтым сваю фінансавую неплацежаздольнасць.
  • Разам з тым спецыялісты па этыкету не раюць абменьвацца аднолькавымі падарункамі. Калі свякруха падарыла вам кавамолку, не варта адказваць ёй тым жа праз год.

Не ігнаруйце прыметы

— У перыяды нестабільнасці, нявызначанасці, катаклізмаў, напружанасці ўзрастае сіла прымет, — падкрэслівае псіхолаг Таццяна Шаранда. — Таму, калі хтосьці з вашых родных ці знаёмых адрозніваецца забабонасьцю, не варта дарыць ім на Новы год ручнікі (лічыцца, што гэта да канфліктаў, няўдач, праблем у сям’і) ці дарыць пустыя кашалькі (да безграшоўя). Дрэнная «рэпутацыя» ў насовак, быццам бы яны — да слёз, а таксама ў нажоў, відэльцаў, нажніц: эзатэрыкі сцвярджаюць, што у колючых і рэжучых прадметаў- адмоўная энергія. Я, напрыклад, люблю свечкі — дэкаратыўныя, араматычныя, самых розных формаў і колераў. Але чытала, што яны таксама ўваходзяць у «чорны спіс»: нібыта, дарыць іх — да нездароўя. Таму на ўсялякі выпадак праверце рэч на добрую энергетыку і «добранадзейнасць».

Знайдзіце для пакупак час і адкладзіце грошы

Уменне стварыць свята пры любых даходах, у любых умовах — сапраўдны талент. Але хто будзе спрачацца з відавочным: грошы і час прыкметна аблягчаюць гэтую задачу. Грошы дазваляюць не скупіцца і ўвасабляць мары блізкіх і родных. Калі сродкаў дастаткова, і вы гатовы не пастаяць за коштам, то чаму б не парадаваць бацькоў пуцёўкай у санаторый, жонку — новай футрай або дарагімі ўпрыгожваннямі, а дачку — айфонам? Але калі ваша прозвішча не Ракфелер, і вы старанна плануеце выдаткі, то лепш загадзя скласці спіс, каму і што вырашылі падарыць, каб адшукаць, купіць ці вырабіць самастойна нешта даступнае, але пры гэтым арыгінальнае, эксклюзіўнае, незабыўнае. Інакш давядзецца ў апошнія дні напярэдадні свята ліхаманкава скупляць непатрэбныя рэчы.

Пераканана: пошук і набыццё падарункаў могуць успрымацца не як цяжар і пакутлівая павіннасць, а як прыемны і цудоўны занятак. Пры такім падыходзе свята для вас пачнецца задоўга да бою курантаў і не завершыцца адразу пасля таго, як вы падымеце келіхі і загадаеце запаветныя жаданні.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип