Стала вядомай дата суда над незалежнай журналісткай Ірынай Слаўнікавай

Журналістку будуць судзіць у Гомельскім абласным судзе 23 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы.


10340072_729996777046946_1323778834179863473_n-570x570.jpg

Яе вінавацяць у стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтымі артыкуламі, — 7 год зняволення.

Ірына Слаўнікава супрацоўнічала з забароненым польскім тэлеканалам, з’яўлялася штатнай супрацоўніцай Польскага тэлебачання (TVP).