Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», што праходзіць у Варшаве, прэзентавалі даведнік «Узнагароды Беларусі», піша reform.news.
Фота: belsat
Выданне дэманструе плён дзейнасці Геральдычнай рады «Пагоня», створанай 19 жніўня 2022 года. Рада аб’яднала геральдыстаў, гісторыкаў, мастакоў у галіне сімволікі, эмблематыкі і ўніфармістыкі, а таксама экспертаў у шэрагу іншых кірункаў.
Мэта грамадзянскай ініцыятывы — вырашэнне праблемаў нацыянальнай сімволікі, геральдыкі, эмблематыкі, узнагароднай сістэмы, уніфармістыкі і атрыбутыкі.
Новая сістэма ўзнагарод ствараецца паводле прынцыпаў беларусацэнтрычнасці. Узнагароды маюць арыгінальную ізаграфію ў выглядзе шасцікутных калодак, медальёнаў, крыжоў, ордэнскіх зорак і адпавядае еўрапейскім традыцыям.
На думку Рады, «сучасная лукашысцкая сістэма ўзнагарод не з’яўляецца прыкладам арыгінальнасці ці выдатнага дызайну, як гэта маецца ў іншых зніклых ці пакуль яшчэ існуючых дыктатурах.
Усе цяперашнія афіцыйныя ўзнагароды постсавецкай Беларусі выкананы збольшага ў савецкай стылістыцы і эстэтыцы. Часам яны не больш як копіі ўзнагарод СССР, што толькі падкрэслівае іх другаснасць.
Спробы ўвесці ў савецкі камплект сапраўды беларускія ўзнагароды ў 1990-я гады скончыліся няўдала: напрыклад, ордэн Кастуся Каліноўскага ніколі не ўручаўся і быў скасаваны паводле рашэння А. Лукашэнкі.
А ідэалагічна нейтральныя ўзнагароды, у тым ліку медаль і ордэн Францыска Скарыны, за час дыктатуры былі цалкам дыскрэдытаваны, паколькі шмат хто з узнагароджаных імі нічым не вызначыліся перад Беларуссю — а часам і наадварот, з’яўляюцца адкрытымі ворагамі нашай дзяржавы і нашага народа».
Усяго ў даведніку апавядаецца пра 23 узнагароды:
Узнагароды, распрацаваныя радай, ужо цягам некалькіх гадоў уручаюць Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі і Часовая вайсковая камісія Беларускай вызвольнай арміі.
Выданне ўжо выкладзена ў адкрыты доступ.