«Белавія» адмяніла рэйсы ў Швецыю з 26 мая па 30 кастрычніка. Адмена звязаная з тым, што шведскі бок ануляваў дазвол на палёты беларускай авіякампаніі, піша Новы Час.
Пасажыры, якія набылі квіткі, змогуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт квіткоў, паведамляе REFORM.by.
Авіякампанія прыносіць прабачэнні за нязручнасці.
Раней «Белавіі» забаранілі лётаць у Францыю, Вялікабрытанію, Украіну, Літву. Нагадаем, з-за прымусовай пасадкі самалёта «Раянэйр» у Мінску Саміт ЕС забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз. Гэтае рашэнне пакуль не набыло моц, яно павінна быць ухваленае Саветам міністраў краін ЕС.