• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.12.2022 | Літаратура Новы год і Каляды

Для маленькіх і вялікіх: 15 беларускіх вершаў пра зіму

Як вітаць Дзеда Мароза? Падрыхтавалі для вас падборку беларускіх вершаў пра зіму і навагоднія святы. Можна трэніраваць памяць і вучыць, можна чытаць і заўважаць новае і прыгожае ў зіме, да якой мы ўжо прывыклі, а можна зладзіць сапраўдную сямейную традыцыю.


nas3kewr0a51y8ljamw1bnvt5s57jfv8.jpeg

Калі ў вас ёсць дзеці (або унукі, браты ці сёстры, ці хаця б дзеці сяброў), то, верагодна, вы заўважалі іх фантастычную здольнасць запамінаць словы ці выразы (так, часцей за ўсё эмацыйна афарбаваныя, ага) і потым гэта паўтараць. Або песенькі з мульцікаў ці імёны герояў, колькі б іх не было. З аднаго боку, гэта, безумоўна, часам вельмі стамляе. А з іншага — паказвае, як хутка яны ўмеюць запамінаць і прагнуць дзяліцца сваімі дасягненнямі.

Вучыць вершыкі з дзецьмі складана. Вельмі карысна і катэгарычна неабходна, але патрабуе шмат часу, поўнай уключанасці і дазволу сабе самому пабыць дзіцёнкам. А мы, бацькі, часта катастрафічна занятыя людзі.

Некалькі парадаў, калі вы ўсё-такі адважыцеся на такі крок:

— Вучыце разам! Раздрукуйце падборку, схавайцеся пад плед, прачытайце ўсе вершы, выберыце, якія падабаюцца, абмяркуйце.

— Абавязкова патлумачце ўсе незнаёмыя і знаёмыя словы ці з’явы з верша!

— Не занятак, а гульня! Матывацыя «вывучы, раскажаш — і падарунак дадуць» — не працуе. Хай гэта будзе рытуалам, гульнёй, сямейнай забавай. Дадавайце інтанацыі, жэсты, чытанне па радках / па ролях / рознымі галасамі.

— Вучыце таксама. Станьце прыкладам, знайдзіце словы, каб патлумачыць, чаму для вас гэта важна, пакажыце, што паэзія — гэта штосьці большае, чым школьная абязалаўка, і цікавае ўсім узростам.

Яно таго, несумненна, вартае.

ksjmj32d2g856m7kfestb88de2hbsubo.jpeg

1. Данута Бічэль-Загнетава. Мядзведзь

Дзед Мядзведзь стаміўся троху —
Лёг у мяккую бярлогу.
Смачна спалася яму,
Не ўставаў усю зіму.

2. Эдзі Агняцвет. Новы год

Яшчэ вясна адпачывае,
Пад снегам дрэмле крыгаход.
Святло па хвілях прыбывае —
Прыйшоў на працу Новы год.

3. Сяргей Чыгрын. Воўк

Воўк спалохаўся зімы —
Стаў самотны і нямы,
Пад ялінай замярзае
І вясны хутчэй чакае.
А вясна яшчэ далёка.
Для ваўка куплю валёнкі:
Ён не будзе замярзаць...
Як ваўку іх перадаць?

4. Baciль Жyкoвiч. 3iмa

3iмa xaдoю cмeлaю
Дa нac пpыйшлa здaля,
I cтaлa бeлaй-бeлaю
Уcя вaкoл зямля.
Taкiя гypбы выpacлi:
Як пpывiды cтaяць.
Эй, caнaчкi мы вынecлi
Дaвaй гypтoм гyляць.
У caнaчкax блicкyчыя,
Як cтpyны, пaлaзы.
He cтpaшны нaм тpacкyчыя,
Tyгiя мapaзы.

5. Алесь Салавей. Каляды

Зіма. Мароз. Пагодны дзень.
А сьнег, як зорны шчыт, іскрыцца.
Прыгрэла сонца кагадзе, —
Ня хоча Дзед Мароз скарыцца.

А дзеці дружнаю гурбой
Прастуюць зь лесу церазь ляды
І елку цягнуць за сабой...
Успомніў я — ідуць Каляды!

05ookbdt09x2ygaecoj8opn11bb9ek5g.jpeg

6. Леанід Пранчак. Зіма

Люты холад.
Сцюжа кружыць.
Лёд скаваў
Раку і лужы.
Першай шэранню
Сняжынкі
Беляць
Хаты і сцяжынкі.
Трубіць вецер
Над зямлёю:
З надыходзячай зімою!

7. Якуб Колас. Зіма

Белым сьнегам замятае
Вецер чорныя палі,
Нібы вопратку ўзьдзявае
Шыр прасторная зямлі.

Мяккі сьнег лятае пухам,
I канца яму няма,
I нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.

Зачыняйце шчыльна хату,
Каб ня дзьмулі халады,
На вакно пляціце мату,
Каб ня клаў мароз сьляды.

Даставайце з вышак сані —
Гайда сьцежкі праціраць
I па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!

Ды кладзіце рукавіцы —
Дзе з марозам жартаваць!
Рады белай мы зіміцы,
Рады зь ёю ваяваць.

Гэй вы, коні, гэй, малыя!
Што заснулі? Весялей!
Гэй, у скочку, залатыя!
Варушыцеся жывей!

8. Максім Танк

Не сьпяшы, зіма,
Белым сьнегам крыць
Золата лістоў,
Водсьветы зарніц,
Сьцежкі на палях,
Нівы, курганы,
Маладую рунь,
Летуценьні-сны,
Песьню, што ў грудзях
Жаўруком зьвініць, —
Не сьпяшы, зіма,
Белым сьнегам крыць.
А лепш назаўжды
Зь ветрам замяці
Ліхалецьця дні
Ў нашай памяці.

9. Змітрок Бядуля

Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі,
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.

Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.

Насіліся, кружыліся
Над ціхімі палямі.
Даліначкі сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.

Над елкамі, над хвойкамі
Спявалі песні-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі
будуем тут у гаі.

Маленькія, міленькія,
Дзіцяткі-птушаняткі,
Ляціце вы, скачыце вы
У светленькія хаткі!

Вушастыя, пушыстыя,
З драцінкамі-вусамі
Вы, зайчыкі-малойчыкі, —
У хаткі к нам таксама!»

Сняжыначкі-пушыначкі
Спявалі песні-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі
будуем тут у гаі».

jnutpx4vv2w47k320yuqmt9hw603wfe1.jpeg

10. Максім Багдановіч. Зімой

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

11. Міхась Пазнякоў. Кружацца сняжынкі

Хто там шустры скача?
Ціха снег рыпіць —
Гэта зайка з дачы
Праз лясок бяжыць.

Кружацца сняжынкі,
Нібы ў дзіўным сне.
Зайка для Дарынкі
Торбачку нясе.

А ёй — пажаданні
Добраю расці,
Быць заўжды стараннай,
Шчырай у жыцці.

Хоча ён з Дарынкай
Сам на Новы год
Хоць бы на хвілінку
Стаць у карагод.

12. Павел Саковіч. Дзед Мароз і Міхасёк

Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?

Тут з’явіўся Дзед Мароз
І адразу — цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Угчыкнуў за вуха раптам.

Хлопчык здзекаў не стрываў —
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.

Дзед Мароз такі старэнькі,
У яго баляць каленкі.
Ён ад хлопчыка адстаў
І... чапляцца перастаў!

13. Kacтycь Жyк. Бeлapycкaя зiмa

Бeлapycкaя зiмa
— Гэтa цyд, пaвepцe.
Пpыгaжэй нiдзe нямa
Aж нa цэлым cвeцe.
Дpэвы — ў cнeжным cepaбpы.
Xaты — ў шaпкax бeлыx.
Лec — кaшлaты i cтapы
— Быццaм aмяpцвeлы.
A як пpoйдyццa вятpы
Пa зямныx пpacтopax —
Tы yбaчыш нa двapы
Mipыяды зopaк.
Boкa бyдyць чapaвaць
Cвeтлячкi-cняжынкi.
Бyдyць лыжнiкaў cклiкaць
Гopкi i cцяжынкi.

14. Цiшкa Гapтны. 3iмoвы вeчap

Cвeцiць мecяц cepaбpaны,
3opкi pэзвa зixaцяць;
Дpэвы iнeeм yбpaны,
3aчapoвaны cтaяць.
Пa шыpoкaмy aбшapy,
Heaгляднaмy кpyгoм,
Плывyць цeнi лёгкaй xмapы
To пaцixy, тo бягoм.
Ўжo гyляe paзaм з iмi
Bёpткi дзeд — cтapы мapoз
I лie вaкoл вaчымa
Miлiёны icкpaў-cлёз.

15. Міхась Курыла. Дзе зімуюць снегіры

Дзе зімуюць снегіры?
На левабярэжжы,
Ля руінаў
Белай вежы,
Дзе рабін гараць кастры
На прасторы снежным...

Снегіры клююць зару
І з зарой — знікаюць,
А ў халодную пару
(Вам адкрыта гавару) —
Ў сад мой прылятаюць.

Сумаваў я да пары,
Доўга іх не бачыў...
Прыляцелі снегіры,
Нібы даўнія сябры, —
Мабыць,
на ўдачу?..

jy7dqxq1fnzhgcjnxaum3rd8b3w6kx68.jpeg

Падрыхтавала Дар’я Палынская, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

29 сакавіка сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пра...

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип