Пракурор запрасіў для журналіста Сяргея Сацука 8 гадоў зняволення

Прысуд журналісту вынесуць 26 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Пра гэта паведамляе «Народная воля».


ad29ae23736e9a3c816ec.jpg

Сяргей Сацук знаходзіцца за кратамі з 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус. А доступ да сайта ej.by, дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакіраваны.

Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.430 «Атрыманне хабару», арт.130 «Распальванне варожасці», арт.426 «Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў».

«Сяргей выглядае па вялікім рахунку нармальна, хаця праблемы з сэрцам нікуды не зніклі, яму ўвесь час патрэбны лекі.

Стараецца трымацца бадзёра, каб падтрымаць нас, хаця мы, безумоўна, разумелі, што на апраўдальнае судовае рашэнне надзеі няма», — распавялі блізкія журналіста.