“Дух – гэта, людзі, Я!”

sys6_red

Пад такім назовам 31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў, непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлетняе свята прымеркавана да 50-гадовага юбілею паэта. У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі.

У тым ліку: Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Павел Змітрук, Міра Лукша, Ганна Кандрацюк, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Міхась Скобла, Валянціна Аксак, Вальжына Цярэшчанка, Кастусь Герашчанка, Ларыса Раманава, Павел Лук, Генадзь Лапацін ды інш.

Ласкава запрашаем усіх, каму на справе, а не на словах дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць Анатоля Сыса – аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя.

Пачатак свята – а 12-й гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца ўскладанне кветак да надмагільнага помніка паэту. У 12.30 – урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі. А 13-й пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса. У межах свята таксама адбудзецца прэзентацыя кнігі паэтычных прысвячэнняў А.Сысу “Ягамосць” і выбранага тома паэзіі “Алаіза”.

Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасць па праву называюць “жураўліным сэрцам” беларускай паэзіі!

Свята адбудзецца пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

кантактныя тэлефоны:
8 025-60-60-891 (у Мінску)
+37533-6-72-24-60 (у Рэчыцы)

Тэгі: ,