Два вечары, дзве імпрэзы – Беларуская Прастора запрашае!

22.12.2015 Афіша

22 і 23 снежня з нагоды адкрыцця крамы “Беларуская Прастора” ў гандлёвым цэнтры “Маскоўска-Венскі” (пр-т Незалежнасці, 58, павільён 205) кампанія “ПРАСТОРА БАЙ” запрашае на дзве перадкалядныя імпрэзы. Пачатак абедзвюх імпрэзаў – а 19-й гадзіне.

22 снежня адбудуцца літаратурна-мастацкія і музычныя выступы Яраша Малішэўскага, Аксаны Спрынчан і іх дачушкі Альжбэты, а таксама барда і літаратара Сержа Мінскевіча.

Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан і Альжбэта

Серж Мінскевіч

Акрамя гэтага вас чакае прэзентацыя вопраткі Belarusam.by.

23 снежня запрашаем на творчую сустрэчу з фіналістамі адбору на конкурс “Еўрабачанне-2016” гуртом NAVI. Для ўсіх прысутных маладыя беларускія выканаўцы праспяваюць лепшыя песні, а таксама падзеляцца сваім неверагодным пазітывам, які яны папросту выпраменьваюць!

Усіх сакрэтаў наперад раскрываць ня будзем – каб было што казаць падчас прэзентацыі ;) – але так Беларуская Прастора распачынае акцыю “Мы з вамі NAVI” (хэштэг #мызваміNAVI). Дэталі і падрабязнасці будуць неўзабаве, але ў цэлым мы заклікаем вас далучацца і разам з намі скіроўваць свае намаганні на тое, каб дапамагчы гэтаму надзвычай таленавітаму творчаму калектыву паехаць ад нашай краіны на Еўрабачанне.

Аfisha Navi

Нагадаем, што на дадзены момант  кампазіцыя “Гэта зямля” ад гурту NAVI – адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў. І яна мае больш чым рэальныя шанцы на перамогу. Верым, што з нашаю з вамі дапамогаю ў NAVI ўсё атрымаецца!

Запрашаем далучацца да нашага свята 22 і 23 снежня!

Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы, акцыі і падарункі ад кампаніі “ПРАСТОРА БАЙ”. А для ўсіх дзетак – салодкія пачастункі!

У новай краме “Беларуская Прастора” можна набыць арыгінальныя беларускія сувеніры, кнігі, аўдыёкнігі і фільмы, адзенне, адмысловую гарбату і філігранныя вырабы са шкла. У вас будзе магчымасць ўсё пабачыць на свае вочы, памацаць, прымераць і паразмаўляць на роднай мове з нашымі ветлівымі супрацоўнікамі.

Крама “Беларуская Прастора” ў гандлёвым цэнтры Маскоўска-Венскі (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205) працуе сем дзён на тыдзень з 11.00 да 20.00. Таксама тут будзе адбывацца самавываз замоваў, зробленых на сайце Prastora.by.