• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
31.08.2017 |

Дваццаць гадоў таму адбыўся апошні эфір «Радыё 101.2 FM

1 верасня 1996 году тысячы аматараў першай недзяржаўнай беларускамоўнай радыёстанцыі «Радыё 101,2 FM» а 7-й раніцы не пачулі ў эфіры пазыўных і галасоў вядучых. За два дні да гэтага стала вядома, што ўлады зачыняюць гэтае радыё. І нічога з гэтым зрабіць ужо было немагчыма.
Ніколі не забуду здзіўленне на тварах калегаў (аўтар гэтых радкоў таксама быў супрацоўнікам «Радыё 101,2»), калі пасля абеду ў нашым офісе вылез факс за подпісам кіраўніка дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі БелГІЭ А. Ніканава, дзе ўтрымлівалася распараджэнне  «спыніць экплуатацыю перадатчыка на частаце 101,2 МГц з 1 верасня 1996 году «ў мэтах пазбягання перашкодаў у прыёмных каналах ЦС РТС «Алтай». Гэта, калі хто не ведае, нешта кшталту частаты для ўрадавай сувязі.

Зараз тое спраўдзіць цяжка, ды і ў той час было практычна немагчыма. Тым не менш, праз колькі часу на гэтай частаце пачало вяшчанне іншае камерцыйнае радыё, якое зараз цяжка адрозніць ад іншых шматлікіх радыёстанцый. А ТОЕ Радыё 101,2 было не параўнаць ні з чым.

Крыху пра гісторыю Радыё 101,2. Яго асноваю сталі журналісты і гукарэжысёры, што ў 1994 годзе не па сваёй волі пакінулі радыёстанцыю «Беларуская маладзёжная» Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Пракамуністычная кебічаўская ўлада зліквідавала БМ напярэдадні першых у нашай краіне прэзідэнцкіх выбараў.

Само ўзнікненне Радыё 101,2 было нечым неверагодным для ўсіх нас, ды й для слухачоў таксама. Малады калектыў, сярэдні ўзрост журналістаў — 24 гады, але большасць ужо мела досвед працы на прафесійным радыё, менавіта ў «Маладзёжцы». Без адзінай капейчыны дзяржаўных грошай на стварэнне ўзнікла наша новая радыёстанцыя. Камерцыйнае радыё, але пры гэтым — чыста беларускае.
Ніякай расійскай папсы, свабодны доступ да эфіру слынных беларускіх музыкаў, якім на дзяржаўным радыё часцяком паказвалі «ад варот паварот». Нонканфармізм у вяшчанні, у выпусках навінаў, у «падводках» да музычных кампазіцыяў. І мудрая камерцыйная палітыка мэнаджараў, што дазволілі Радыё 101,2 стаць самадастатковай арганізацыяй, якая сама сябе забяспечвала. А рэкламадаўцы валам павалілі на гэтае радыё ўжо праз некалькі месяцаў вяшчання.
Якія імёны выходзілі ў эфір на гэтай хвалі, былі вядоўцамі праграм! Ірына Курапаткіна і Вольга Бабак, Кася Камоцкая і Лявон Вольскі, Вольга Гардзейчык і Севярын Квяткоўскі, Юрась Бушлякоў і Вольга Караткевіч, Зміцер Лукашук і Алесь Хмяльніцкі, Сяргей Ахрамовіч і Марына Свістуновіч ды некаторыя іншыя людзі, шмат хто з якіх стаў вянком айчыннай журналістыкі.

А якія там былі гукарэжысёры! Уладзімір Сакульскі і Зміцер Новікаў, Зміцер Васількоў і Алесь Ляшкевіч, Алеся Верас і Алег Пятровіч, Сяргей Ламбандзіеўскі (Шлёма).

Было весела, працавалася цудоўна, атмасфера ў калектыве была — лепш не прыдумаеш.

Потым былі страшэнныя для нас апошнія жнівеньскія дні 1996 года. Да ганебнага «плебісцыту» 24 лістапада 1996 года заставалася яшчэ некалькі месяцаў. Але дзеючая ўлада вырашыла не рызыкаваць і пазбавіцца практычна ўсіх носьбітаў незалежнай інфармацыі, каб забяспечыць правадыру яшчэ большае пашырэнне магчымасцяў.

30 жніўня 1996 года вылез памянёны кляты факс. Жарт лёсу быў у тым, што ў дзень, калі выпаўз гэты ліст, у заснавальніцы Радыё 101,2  і экс-галоўнага рэдактара «Беларускай маладзёжнай» Жанны Літвіной быў Дзень нараджэння. Як і ў яе поўнага антыпода — Аляксандра Лукашэнкі. Яны нарадзіліся ў адзін дзень, адзін месяц і адзін год. Чорны гумар жыцця.

31 жніўня, у апошні дзень працы, мы паспелі паведаміць слухачам пра тое, што адбылося — калектыўны зварот у той дзень гучаў на пачатку кожнай гадзіны эфіру, яго сваім унікальным голасам зачытваў Юрась Бушлякоў. У апошнія хвіліны вяшчання клаксоны тысяч аўтамабіляў па нашай просьбе засведчылі павагу да нашага радыё.
Вуліца Няміга літаральна гула шмат хвілінаў, а даішнікі не ведалі, што гэта робіцца. Не ведалі, што такім чынам нашы адданыя слухачы развітваюцца са сваім любімым радыё, якое праіснавала крыху больш за год, але ўлюбіла ў сябе дзясяткі тысяч людзей.
Прайшло 20 год з таго трагічнага для супрацоўнікаў Радыё 101,2 дня. На вялікі жаль, сёння мы ўжо падлічваем і чалавечыя страты — за апошнія некалькі год заўчасна пайшлі з жыцця нашы журналісты Вольга Караткевіч і Юрась Бушлякоў, гукарэжысёр Уладзімір Сакульскі, рэкламны мэнэджар Ганна Вольская.

Але памяць пра іх, які і пра Радыё 101,2 жыве ў многіх сэрцах. І адным з лепшых помнікаў гэтаму радыё з’яўляецца супольны музычны праект «Народны альбом», якому налета споўніцца 20 год і якія пачаў стварацца на нашай студыі ў 1996 годзе. У Беластоку 4 верасня адбудзецца вялікае прадстаўленне «Народнага альбому», і гэта перакрывае той негатыў, звязаны з памяццю пра падзеі канца таго «чорнага» жніўня дваццацігадовай даўніны.

Гісторыя захавала апошнія хвіліны эфіру “Радыё 101.2”. Фрагмент запісаны на побытавы прымальнік невядомай асобай. У фрагменце гучыць песня гурта “Крама” “Будзь разам з намі” і апошнія словы развітання вядоўцаў эфіру — Вольгi Бабак і Ірыны Курапаткінай.


Дзякуем Вользе Бабак за дапамогу ў падрыхтоўцы артыкула. Аудыё з сайта baavi.net, Генадзь Кеснер, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM