Да Дня Волі металісты з гурта Dymna Lotva і фронтмэн легендарнага Gods Tower Lesley Knife выпусцілі сумесную песню «Да волі».
«Ад турмы і ад сумы не заракайся. Можа падацца, што прымаўка згубіла сваю актуальнасць у 21 стагоддзі, але гэта не так. Па стане на 24 сакавіка ў Беларусі 299 палітзняволеных», — пішуць музыкі ў суправаджальным тэксце да трэку.
Dymna Lotva — беларускі гурт, які грае на сутыку дум і пост блэк металу. Паслухаць трэк можна тут.