Сёння! Дыскусія "Гармонія разрыву: чаму творцы шукаюць сябе ў розных іпастасях?"

21.10.2019 Афіша

22 кастрычніка ў межах выставы Юлі Цімафеевай "Шпацыр у шэрым. Верш" пройдзе дыскусія "Гармонія разрыву: чаму творцы шукаюць сябе ў розных іпастасях?".


У дыскусіі будуць прымаць удзел творцы, якія рэалізуюць свой талент у розных відах мастацтва адначасова:

- музыка, паэт, перакладчык Уладзь Лянкевіч;

- мастачка, паэтка Васіліса Паляніна;

- паэтка, перакладчыца, фатографка Юля Цімафеева.

Мадэраваць дыскусію будзе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

На працягу дыскусіі будзем шукаць адказ на пытанне: ці карысна раскрываць свае таленты з розных бакоў? Або праца ў некалькіх кірунках мастацтва - гэта няпоўная рэалізацыя сябе ў кожным з іх?

Запрашаем на дыскусію ў літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М, Багдановіча, 7А).

Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Сустрэча “Вконтакте” i на Facebook.