Анджэй Пачобут адзначае дзень народзінаў за кратамі

Анджэй Пачобут, журналіст, сябра «Саюза палякаў у Беларусі» чарговы дзень народзінаў адзначае за кратамі, піша «Новы Час». Журналісту 16 красавіка споўнілася 49 гадоў.


60.jpg Анджэй Пачобут

Свой 49-ты дзень народзінаў Анджэй Пачобут сустракае за кратамі.

Анджэй Пачобут нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў мястэчку Вялікая Бераставіца на Брэстчыне. Журналіст працаваў у гродзенскіх газетах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», польскамоўнай «Glos z-nad Niemna», быў карэспандэнтам мінскай незалежнай газеты «Народная Воля», з 2006 года — карэспандэнт буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza» ў Беларусі. Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопіса СПБ. Акрамя таго, Пачобут вядомы як публіцыст і блогер, актывіст «Саюза палякаў у Беларусі» (СПБ).

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць Анджэя Пачобута неаднаразова затрымлівалі, прысуджалі штрафы, арыштоўвалі.

З 25 сакавіка 2021 года Пачобут за кратамі. Яго затрымалі ў межах «польскай справы». Арышт Анджэя працягнулі да 25 траўня. Журналіста абвінавачваюць у «распальванні нацыянальнай варожасці» і «рэабілітацыі нацызму».

Напісаць ліст са словамі падтрымкі Андрэю Станіслававічу Пачобуту можна па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

«Новы Час»