«Джазавыя вечеры – 2018» адбудуцца з 23 чэрвеня па 7 ліпеня

15.05.2018 Афіша

Арганізатары абвясцілі першыя падрабязнасці шостага фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ» – аднаго з улюбёных мерапрыемстваў мінчан і гасцей сталіцы.

Гледачоў чакаюць тры вечары джазавых канцэртаў на плошчы Свабоды: 23 чэрвеня, 30 чэрвеня, 7 ліпеня. Кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме: «Лацінаамерыканскі джаз», «Традыцыі і сучаснасць», «У джазе толькі дзяўчыны».

У межах канцэртаў на сцэну выйдуць лепшыя беларускія музыкі, а таксама госці з ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Ізраілю, Кубы і Расіі. Уваход на ўсе канцэрты вольны. Склад артыстаў будзе абвешчаны да канца  мая.

У мінулым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства былі адзін з лепшых джазавых гітарыстаў планеты Скот Хендэрсан (ЗША), адзін з лепшых джазавых музыкаў Лацінскай Амерыкі Крысціан Галвэз (Чылі). У межах вечароў выступалі мультыінструменталіст Набіль Хэмір (Туніс), вакаліст Кліў Джонс (ЗША) ды іншыя.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ». Інфармацыйны партнёр – радыё Unistar.